ЛІСАБОН. У маі, сёлета Папа адправіцца паломнікам у Португалiю.
Бенедыкт XVI па запрашэнні Біскупскай канфярэнцыі і прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі
зробіць візіт у Партугалію з 11 па 14 мая гэтага года. Святы Айцец наведае Лісабон,
Фаціму і Опорто.У гэтай сувязі пры Фатымскай святыні прайшла падрыхтоўчая сустрэча
Пастаяннага савета Партугальскай Біскупскай канферэнцыі. На заканчэнне працаў было
афіцыйна абвешчана аб стварэнні Інтэрнет-сайта, прысвечанага візіту Папы Бенедыкта
XVI у гэтую краіну. Як растлумачыў прадстаўнік КБКП айцец Мануэль Моружао,новы сайт
змяшчае інфармацыю аб праграме Папскага візіту, навіны аб падрыхтоўцы, фатаграфіі
і мае інтэрактыўны радзел. Была вызначана таксама тэма падрыхтовак да візіту Свяцейшага
Айца ў Партугалію: «З Табою - па шляху надзеі. Хрысціянства: мудрасць і місія». Далейшая
інфармацыя аб Папскім візіце паступіць пасля таго, як біскупы Партугаліі абвесцяць
сваё пастырскае пасланнe на Вялікі Пост.