2010-02-15 14:21:04

Сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з убогімі Рыму ў цэнтры "Карытасу", каля вакзала Тэрміні



У нядзелю 14-га лютага, перад поўднем, Папа наведаў гэты цэнтр, які існуе ўжо 23-ы гады. У цэнтры знаходзіцца начлежня для бяздомных людзей, сталоўка ды клініка для іх. У ім атрымліваюць падтрымку таксама іншаземцы. Інтэрнат носіць імя першага дырэктара рымскага “Карытас” ксяндза Люіджы Ді Л”егро, які ў пачатку 80-х гадоў з вялікаю самаадданасцю дапамагаў бежанцам. Інтэрнат мае 190 ложак, але ў зімовы час прыймае па меры магчымасці нават і 240-к чалавек. Са сталоўкі кожны дзень карыстае 500 чалавек а ў клініцы на працягу апошніх двух гадоў, лекары далі медычную дапамогу 20-ці тысячам асобам.
“Чалавек патрабуе не толькі матарыяльнае пажывы і дапамогі ў цяжкасцях, але мусціць ведаць кім ён ёсць ды пазнаць праўду пра сябе і аб сваёй годнасці”,- сказаў Папа да ўбогіх гэтага цэнтра.
Далей Святы Айцец спаслаўся, між іншым, да “Еўрапейскага году барацьбы з беднасцю і сацыяльнай ізаляцыяй”. Заахвоціў усіх, асабліва адказных за грамадскае жыццё, будаваць “будучыню годную чалавека”, ў якой матывам развіцця была б міласэрная любоў. “У свеце, дзе пануе логіка прыбытку трэба паказаць асноўную вартасць дару і ўзнагароду ў пабудове міжчалавечых адносін. Такою школаю міласэрнае любові з”яўляецца менавіта цэнтар “Карытасу” пры вакзале Тэрміні.
“Служачы людзям, якія перажываюць цяжкасці, Касцёл кіруецца жаданнем выказаць сваю веру ў Бога, які ёсць абаронцам бедных і любіць кожнага чалавека без огляду на тое, кім ёсць, і не таму,што ён мае або робіць. Касцёл праходзіць праз гісторыю са свядомасцю, што боязі і патрэбы людзей, асабліва ўбогіх і церпячых, прымяняюцца таксама вучнямі Хрыста. Таму, паважаючы заданні дзяржавы Касцёл імкнецца да таго, каб кожнай чалавечай істоце было запэўнена тое, што яму належыць”,-сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.