2010-02-15 14:21:38

Новы арцыбіскуп Прагі, Рэспубліка Чэхіі


. 15 лютага 2010 Святы Айцец Бенэдыкт ХVI у якасці новага Арцыбіскупа горада Прагі прызначыў Дамініка Дуксу, біскупа Карлаваградскага. 66- гадовы Дука зменіць Міраслава Влка, які ў сувязі са старым узростам падаў просьбу аб адхіленні яго з займаемай пасады. (у 2010 годзе яму спаўняецца 78 гадоў)

Дамінік Дукса павінен афіцыйна прыняць новую пасаду ў бліжэйшыя два месяцы, падчас урачыстай Св. Імшы якая адбудзецца ў пражскім касцёле Святога Віта. З прызначэннем яго ўжо павіншавалі прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаус, кардынал Міраслаў Влк, а таксама вядучыя чэшскія партыі якія аднадушна падтрымалі выбар Ватыкана.
Дамінік Дука на працягу 11 гадоў стаяў на чале Градца-Кралоўскай дыяцэзіі. У 1981-1982 гадах ён правёў 15 месяцаў у плзненскай вязніце па абвінавачванню, якое гучала як: “стварэнне перашкодаў дзяржаўнаму кантролю над касцёлам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.