2010-02-13 16:43:50

Ватыкан. Папа Бэнэдыкт 16 прыняў у суботу ў Клементынскай залі ўдзельнікаў Пленарнай асамблеі Папскай Акадэміі абароны жыцця.


Біяэтыка - гэта «далікатная і вырашальная сфера,- заўважыў Святы Айцец. -Яна ...з драматычнай сілай адсылае нас да галоўнага пытання: ці з'яўляецца чалавек прадуктам эвалюцыі, ці ён створаны Богам? Актуальныя праблемы біяэтыкі вылучаюць на першы план антрапалагічнае пытанне. Навуковыя адкрыцці і тэхнічныя магчымасці ставяць нас перад выбарам паміж двума відамі мыслення: паміж розумам, адкрытым на трансцэндэнтнае разуменне, і розумам, замкнёным іманэнтна. Гаворка ідзе аб напружанасці між гэтымі двума аспектамі, і гэтая напружанасць робіць неабходным цэласны педагагічны падыход, які б дазволіў асвятляць гэтыя тэмы пазітыўна, ураўнаважана і канструктыўна, асабліва ў тым, што тычыцца адносін паміж верай і розумам." У сваёй прамове Папа далей звярнуў увагу на тое, што біяэтыка ставіць нас перад пытаннем годнасці чалавека. Для хрысціян абарона чалавека заснаваная на тым, што Бог глыбока і непаўторна любіць кожнага. Біяэтыка як галіна навукі таксама мае патрэбу ў падставе, каб забяспечыць правільнае тлумачэнне этычных праблем, звязаных з чалавечаю вартасцю. Такою падставай, па перакананні Папы, павінен стаць "натуральны маральны закон". Без гэтага універсальнага прынцыпу немагчыма было б знайсці аргументы на карысць абароны чалавечай годнасці і правоў, немагчыма было б прыйсці да агульнай этычнага меркаваньня наконт тых ці іншых навуковых дасягненняў, якія закранаюць чалавечае жыццё. Калі гаворка ідзе аб годнасці, важна тое, каб павага чалавека была поўнай і нічым не абумоўленай. Калі навукоўцы маюць справу з чалавекам, яны не павінны забываць, што ў іх у руках - не бяздушная матэрыя, якой можна маніпуляваць. Сувязь паміж біяэтыкай і натуральным маральным законам дазваляе разглядаць чалавека як суб'екта неад'емнага права на жыццё, а не як аб'ект, які залежыць ад наймацнейшага. Гісторыя паказала, наколькі небяспечнай можа быць ідэалогія дзяржавы, якая прымае законы аб грамадстве і асобе, калі само прэтэндуе на тытул крыніцы і прынцыпу этыкі. "Пры адсутнасці універсальных маральных прынцыпаў ёсць рызыка рэлятывізма на заканадаўчым узроўні.",- папярэдзіў актуальна Папа У канцы свайго звароту да супрацоўнікаў Папскай Акадэміі абароны жыцця Святы Айцец пажадаў ім з мужнасцю і стараннасцю працягваць незаменнае служэнне жыццю і выхаванню евангельскіх каштоўнасцяў для будучых пакаленняў. Сваё Апостальскае благаславенне ім Папа пашырыў на ўсіх, хто падзяляе паўсядзённае абавязацельства абароны чалавечага жыцця.










All the contents on this site are copyrighted ©.