2010-02-13 17:27:53

14 лютага на ўсм каталіцкім свеце адзначаецца Дзень Святога Валянціна. У Італіі сёлета гэтыя халодныя выхадныя можна правесці ў музеях, дзе пары будуць праходзіць па адным білеце.


Калі стаў адзначацца Дзень закаханых? Хутчэй за ўсё, у сярэдзіне 15-га стагоддзя.Стварэнне “валянцінак” прыпісваюць герцагу Арлеанскаму Карлу. З Тауэра ён напісаў любоўнае пасланне сваёй жонцы і 14 лютага 1415 года сачыніў самую доўгую і цудоўную паэму. На адзін з экземпляраў можна палюбавацца і ў нашы дні ў Брытанскім музеі. А хутка ў Англіі быў распаўсюджаны звычай – “выбар Валянціны”. Кавалачкі пергаменту з імёнамі знаёмых дзяўчын маладыя людзі складалі ў капялюш і цягнулі жэрабя. Выбраная кожным юнаком дзяўчына на ўвесь наступны год станавілася яго абранніцай, і ён быў абавязаны паўсюдна яе суправаджаць, пісаць санеты, граць на лютні. Шэкспіраўская Афелія пела пра гэты звычай у сваім спеве. Паступова звычай святкаваць Дзень закаханых распаўсюдзіўся па ўсім свеце.
Па адной версіі, святы Валянцін, лечачы целы і душы грамадзян Рыма, рухаў іх на прыняцце хрысціянскай веры; па іншай – святы Валянцін, ігнаруючы забарону рымскага імператара Клаўдзія ІІ, патаемна вянчаў яго войнаў ля Хрыстова алтару, садзейнічаючы злучэнню любячых сэрцаў. Валянцін 14 лютага 273 года быў за гэта пакараны насмерць. Перад смерцю ён паслаў каханай, дачцэ свайго турэмшчыка, кветку шафрана ў любоўнай запісцы. Каханую звалі Джулія і, трэба адзначыць, што яна да гэтага была сляпая, але словы ”ад твайго Валянціна” прачытала. Дзяўчына, страціўшы каханага,набыла зрок(магчыма, духоўны). У 496 годзе Царква кананізавала святара, і Рымскі Папа Геласій І аб’явіў 14 лютага Днём святога Валянціна. Рэшткі святога Валянціна пахаваны ў Домскім саборы італьянскага горада Церні. Тут ўказваюць турыстам на белую царкву вуліцы Манаха, пад алтаром якой захоўваюцца рэшткі святога Валянціна. Фрагмент Рэшткаў святога Валянціна захоўваецца ў базіліцы польскага горада Познань.Ёсць рэшткі святога на Украіне – у храме Раства Найсвятой Багародзіцы прыкарпацкага горада Самбора. Традыцыйна ў Дзень святога Валянціна тыя, каму патрэбна дапамога ў любоўных справах, здзяйсняюць паломніцтва да святых мошчаў. Ну, а куды ехаць, кожны вызначае самастойна.(Яўген Самсонаў з г.п Глыбокае зрабіў такія нататкі, за што вялікі дзякуй ад усіх закаханых)








All the contents on this site are copyrighted ©.