2010-02-12 14:14:41

Вена. Восенню тут пройдзе чарговае пленарнае паседжанне Змешанай Камісіі па багаслоўскім дыялогу між каталіцкім Касцёлам і праваслаўнымі Цэрвамі.


"Фундаментальныя папраўкі" да тэкста дакуманту, распрацаванага на Кіпры, пачала рыхтаваць з боку РПЦ спецыяльна створаная група багасловаў. Як прынагодна заявіў журналістам старшыня аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату епіскап Іларыён, галоўная тэма сустрэчы ў Вене - "Роля Рымскага біскупа ў царкоўным дыялогу першага тысячагоддзя" прыклікае да большае ўвагі ў распрацоўцы выніковых дакумантаў. Епіскап Іларыён зазначыў, што тэкст, складазены на Кіпры, мае сур'ёзеныя недахопы.
На першай сёлета сустрэчы з журналістамі высокі іерарх падвёў вынікі знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы ў мінулым годзе і падзяліўся планамі на новы 2010 год. Уладыка згадаў аб сваім візіце ў Рым і сустрэчах з Папам Бенедыктам XVI, а таксама з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай Курыі. «Мы працуем над рашэннем тых праблем, якія існуюць у нашых узаемаадносінах»,- сказаў арцыбіскуп- Служба камунікацыі РПЦ паведамляе, што галоўнай з іх ён назваў «праблему міжканфесійных сітуацый y Заходняй Украіне». У новым годзе запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў: у maі Іларыён зноў прыедзе ў Італію, наведае Мілан, Турын і Балонню, а таксама Рым, каб «мець зносіны з высокімі прадстаўнікамі Рымска-Каталіцкай Царквы». Ён спыніўся асаблiва на тым, што з 20 па 27 верасня ў аўстрыйскай сталіцы пройдзе чарговае пленарнае пасяджэнне змешанай камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж kаталіцкай і праваслаўнымі Цэрквамі. Удзельнікі зноў вернуцца да ранейшай тэмы, прыгадаем, - «Роля Рымскага біскyпа ў царкоўным зносінах першага тысячагоддзя».







All the contents on this site are copyrighted ©.