2010-02-10 13:57:10

Шлюб павінен быці люб. Над гэтым трэба працаваць. У Касцёле робіцца шмат для падтрымкі сем'яў. Адна з формаў "напрацавання шчасця" - удзел у разважаннях аб прызначэнні сябе жыццю і любові, сумеснае духоўнае, але - й таксама важна - рэальнае падарожжа па Зямлі разам.


Нашы добрыя знаймыя айцец Ірынеўш Копач і сястра Юля Фралова прыбылі зараз у Рым для падрыхтоўкі тут летніх аазісаў каталіцкага руху "Святло і жыццё". Кіраўнікі беларускай Каштоўнай пярліны ўдзельнічалі ў Вечным горадзе ў малітоўных падзеях і дамаўляліся аб практычнай рэалізацыі прыбыцця беларускай групы, да якой сёлета будзе далучана чэская, а не польская, літоўская ці латвійская, як раней. Перш, чым крануць ліпеньскую пілігрымку да Рыму, у нашай студыі яны расказалі таксама пра летні аазіс у Туркменію, які для нашых і чэхаў пройдзе разам з мясцовымі католікамі. Грамада іх цяпер дайшла да 150 чалавек. Здаецца, пабольшала? - пытаюся ў Юліі. RealAudioMP3











All the contents on this site are copyrighted ©.