2010-02-10 13:57:26

Новая кніга Андрэя Катлярчука



Пабачыла свет кніга Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.”.
Дадзеная кніга – беларускае выданне доктарскай дысертацыі вядомага беларускага даследчыка са Швецыі. Манаграфія ўжо была выдадзена ў Швецыі (дарэчы, менавіта ў Швецыі, у Стакгольмскім універсітэце, Катлярчук і абараніў сваю дысертацыю) і ў Нямеччыне. У прадмове да беларускага чытача аўтар выказвае надзею, што “менавіта ў Беларусі кніга займее найбольшы розгалас”.
У кнізе апісваюцца спробы ВКЛ заключыць унію са Шведскай дзяржавай. Частка манаграфіі прысвечана шведска-расійскім і украінска-шведскім дачыненням.
У прадмове аўтар выказвае надзею, што "уважлівы чытач знойдзе ў гэтай кнізе, прысвечанай нібыта далёкім ад нас падзеям, адказы на актуальныя пытанні сучаснага жыцця”
Кніга выдадзена пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.








All the contents on this site are copyrighted ©.