2010-02-10 13:56:14

Ватыкан: 25-ць гадоў Папскай радзе да спраў душпастырства сярод хворых і работнікаў аховы здароў"я.


Двухдзённым сімпозіўмам на тэму “Касцёл у служэнні любові да пакутных” у Ватыкане пачалося святкаванне гэтага юбілею. Яго ўдзельнікі, сярод якіх ёсць прадстаўнікі хворых ды іхнія апякуны, абмяркоўваюць розныя аспекты прысутнасці Касцёла ў свеце чалавечых пакутаў. Сімпозіўм завершыцца 11-га лютага, ў Сусветны Дзень Хворага, Святою Імшою ў Базыліцы Святога Пята пад старшынствам Папы Бэнэдыкта 16-га. Як сказаў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, які кіруе Папскаю Радаю да спраў душпастырства сярод хворых і Санітарнае Службы, асноўнай задачай ягонай кангрэгацыі ёсць павышанне ў Касцёле свядомасці, што міласэрдная любоў да церпячых нясе свету Евангелле жыцця.
“Гэта задача нашай Рады, каб несці церпячаму чалавеку і асобам, якія даглядаюць яго, ўсведамленне наколькі важным ёсць быць блізка хворага чалавека”,- сказаў Ватыканскаму Радыё, арцыбіскуп Зімоўскі. “Святы Айцец у сёлетнім пасланні на Дзень Хворага нагадаў нам яшчэ раз прыповесць аб Міласэрным Самарытаніне. Менавіта так трэба глядзець на такога роду працу, якую выконвае і наша Рада, але не сама, а разам з мясцовымі Касцёламі. “Мы маем у свеце 117-ць тысяч каталіцкіх бальніц, дамоў для састарэлых, дзіцячых прытулкаў. Папа Бэнэдыкт 16 у энцыкліцы “Дэус карытас эст” напісаў, што нават у найбольш развітых краінах ёсць пастаянна патрэбнаю міласэрная любоў- “карытас”, таму, што нават найбольш клапатлівая дзяржава не ў стане ахапіць усіх”,- сказаў прынагодна арцыбіскуп Зімоўскі кіраўнік Кангрэгацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.