Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 10-га лютага
У сваёй сённяшняй катахэзе Папа пазнаёміў вернікаў з постацю Святога Антонія з Падуі.
Гэта адзін з найбольш вядомых Святых Каталіцкага Касцёла. Нарадзіўся ў Лісабоне
ў 1195-м годзе. Памёр у Варчэлля каля Падуі (Італія) ў 1231-м годзе. За інтэлектуальнае
і духоўнае развіццё Святы Антоні быў удзячны рэгулярным канонікам з закону Святога
Аўгустына з Лісабону, сярод якіх ён пачынаў манскае жыццё. Мучаніцкая смерць 5-і
францішканскіх місіянароў у Афрыцы ,- працягваў Папа ў сваёй сённяшняй катахэзе,-
мела рашаючы ўплыў на ягонае рашэнне ўступіць да Закону Братоў Меншых, які толькі
што быў заснаваны, і ў якім прыняў імя Антонія. Згодна са сваім жаданнем быў пасланы
на місію ў Марока. На жаль, хвароба прымусіла яго вярнуцца з місіі ў Італію Пасля
Гэнэральнай Капітулы братоў францішканаў у Асізі і сустрэчы са Святым Францішкам ,-
далей сказаў Папа,- выконваў паслугу прапаведніка ў Італіі і Францыі. Быў адным
з найбольш вядомых тэалогаў. Прытрымліваючыся тэалогіі Святога Аўгустына, Антоні
даў пачатак францішканскай тэалогіі. Ужо год пасля яго смерці ў 1232-м годзе Папа
Рыгор ІХ абвясціў яго святым. Антоні пакінуў па сябе багатую спадчыну тэалагічных
і прапаведніцкіх пісьмаў. Да найбольш вядомых належаць казанні на нядзелю і казанні
аб святых. З огляду на змешчанае ў іх духоўнае багацце Папа Пій ХІІ у 1946-м годзе
абвясціў яго Докатарам каталіцкага Касцёла. У сваім прапаведванні Святы Антоні шмат
увагі адводзіў малітве, любові да Бога, патрэбе аднаўлення духоўнага жыцця, Эўхарыстыі
і мукам Хрыста. У трапны спосаб паказваў тагачасную эканамічную і сацыяльную сітуацыю.
Упрошвайма Бога,- сказаў на заканчэнне аўдыенцыі Папа Бэнэдлыкт 16,- каб гэты святы
падтрымліваў таксама сучасны Касцёл сваім заступніцтвам. На заканчэньне
аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары,
надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.