2010-02-09 12:57:26

У індыйскім штаце Карнатака пазамінулай ноччу група невядомых асобаў ўварваліся ў царкву Святая Маці Малавалійская (зона Mandya )




Як паведамілі агенцтву AsiaNews з мясцовых крыніц, вандалы апаганілі крыж, знішчылі статуі святых, выбілі вокны і выкралі святыя каштоўнасці. Не пазабыліся і на музычныя інструменты . Як далей расказаў айцец Анфапа, пробашч разрабаванага касцёлу, гэты напад і крадзёж моцна параніў сэрцы і рэлігійныя пачуцці католікаў і ўсіх людзей, акрамя матэрыяльных стратаў. Аднак пастыр заклікаў вернікаў прабачыць тых, хто зрабіў гэтае буззаконне і загадаў усім маліцца ды паабяцаў, што ён сам будзе маліць Бога за іх выратаванне і наверненне. З пачатку году гэта шосты напад на малельны дом у штаце Карнатака. 25 студзеня дзве царквы падвергнуліся нападам ў епархіі Карвар і Інкал( Karwar - Inkal.) Хоць да гэтага часу не вядомыя асобы вандалаў, галоўныя падазраваныя ў нападах - члены індуісцкіх экстрэмістаў Шры Рама Сене,а таксама крайне правых нацыяналістычных партый і Бхаратыя джаната парты (БДП), якая уплывовыя ў штаце Карнатака. На 1 сьнежня Савет па расследаванні аддзелу юстыцыі прадставіў даклад, у якім абвінаваціў паліцыю і адміністрацыю раёна ў пакрыцці вінаватых у здзяйсненні нападаў. Дакумент фактычна з'яўляецца крытыкай мясцовага кіраўніцтва, што зараз пад уладай нацыяналістычнай індусскіх партый. Іх ўжо з фактамі абвінавачваюць у масавых забойствах у адносінах хрысціян, што мела месца ў штаце Орісса ў 2008 годзе. "Такога роду з'явы з'яўляюцца не толькі нападамі на прадстаўнікоў меньшасцяў, - сказаў Саянах Да Джордж, прэзідэнт Глабальнага савета Індыі, - але ўплываюць на свецкія асновы нашага грамадства,на парушэнні правоў чалавека, на неад'емнае права на свабоду веравызнання, права, якое гарантуецца Канстытуцыяй Індыі.










All the contents on this site are copyrighted ©.