2010-02-09 12:56:51

Беларусь зняла абмежаванні на аздараўленне дзяцей за мяжой



Беларусь адмяніла абмежаванні пры накіраванні дзяцей на аздараўленне ў замежныя дзяржавы, з якімі заключаны міжнародныя дагаворы, па ўзросту і колькасці выездаў у адну і тую ж замежную дзяржаву.
Адпаведны ўказ нумар 59 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка краіны.
Да падпісання гэтага дакумента на аздараўленне за мяжу ў тыя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы да 1 кастрычніка 2008 года, накіроўваліся дзеці ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў, а ў замежных дзяржавах, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы пасля 1 кастрычніка 2008 года, маглі прайсці аздараўленне дзеці ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.
Акрамя таго, былі ўстаноўлены абмежаванні па колькасці выездаў дзяцей на аздараўленне (не больш як тры разы ў адну і тую ж замежную дзяржаву), за выключэннем замежных дзяржаў, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы да 1 кастрычніка 2008 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.