2010-02-09 12:56:26

11-га лютага Касцёл моліцца асабліва за хворых і церпячых людзей


У Віцебскай дыяцэзіі святары наведалі шпіталі абласнога цэнтра,раённыя і вясковыя бальніцы.Хворыя мелі магчымасць прыняць сакрамэнт споведзі і эўхарыстыі. З медыкамі размаўлялі на тэмы міласэрднасці, зычлівасці да свайго бліжняга, распавядалі аб сэнсе хваробы і падкрэслівалі асаблівасць малітоўных інтэнцый падчас 11 лютага.
У гэтым годзе Касцел святкуе 25 годдзе з моманту, калі Святы Айцец Ян Павел II заснаваў Пантыфікальны Савет па душпастырскай апеке працаўнікоў службы аховы здароўя.І сустрэчы ў шпіталях Віцебскай дыяцэзіі так сама прысвячаліся гэтай даце.А ў парафіях на гэтым тыдні будуць служыцца Святыя Імшы ў інтэнцыі хворых і церпячых.
Але духоўная праца сярод хворых – гэта штодзеннае клапатлівае сведчанне Веры.
У Віцебскім абласным шпіталі добра ведаюць а. Тадэвуша Кахановіча SDS і а. Тадэвуша Дабравольскага SDS, яны жаданыя наведвальнікі і ў аддзяленні рэанімацыі і ў тых палатах , дзе хворыя атрымліваюць рэабілітацыю.
У Глыбоцкай ЦРБ з візітам чакаюць дэкана глыбоцкага кс. Мячыслава Янчышына, які прыносіць да хворых Мір,Супакой, Веру, Надзею і Любоў, дапамагае малітвай і духоўнай падтрымкай медыкам.
У Бягомлі ведаюць а. Віктара Місевіча ,які тут служыць каля года, але ўжо- жаданы наведвальнік і ў шпіталі , і ў хаце хворых. А вясковая бальніца, што ў паселке Опса на Браслаўшчыне, змяшчаецца бок а бок з касцелам Св.Яна, і, вядома, а.Эдвард Ахрамовіч – часты наведвальнік хворых у гэтай медычнай установе.
Дапамагаюць святарам і свецкія вернікі, што працуюць у шпіталях і паліклініках, на ФАПАх у маленькіх весках, а так сама і навукоўцы Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта.
Неўзабаве ,заявак на ўдзел у VI Міжнароднай канферэнцыі “ Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце” ўжо ў лютым даволі шмат.
І святары і медыкі дыяцэзіі з бласлаўлення Яго Экселенцыі біскупа віцебскага Ўладзіслава Бліна разам працуюць на хвалу Пану Богу і карысць хворым і церпячым людзям, дапамагаючы ім годна сведчыць аб Веры ў Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.