2010-02-08 14:18:48

У Беларусі створаць архіў Сапегаў


У Беларусі заплянавана стварэньне электроннай копіі архіва й бібліятэкі роду Сапегаў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЭСКА, амбасадар па спэцыяльных даручэньнях МЗС Уладзімер Шчасны.
Паводле Шчаснага, асноўная частка дакумэнтаў знаходзіцца ў бібліятэках і архівах Санкт-Пецярбурга. Беларускі бок будзе весьці перамовы аб выкананьні копій і перапісе фондаў.
Уладзімер Шчасны падкрэсьліў на прэс-канфэрэнцыі, што ўсебаковую дапамогу ў рэалізацыі праекту, у тым ліку фінансавую, будзе аказваць ЮНЭСКА.
Варта адзначыць, што пры садзейнічаньні ЮНЭСКА ўжо рэалізуецца праект «Архіў Радзівілаў», які стаў першым дакумэнтальным комплексам, што прадстаўляе Беларусь у рэестры ЮНЭСКА «Памяць сьвету».








All the contents on this site are copyrighted ©.