2010-02-06 12:20:38

Кардынал Бэртонэ аб будучыні дыялогу з гэбрэямі



“Я з надзеяю гляджу ў будучыню габрэйска-хрысціянскіх адносін”,- напісаў Дзяржсакратар Ватыкану ў штомесячніку “Шлялом”, што выдае яўрэйская супольнасць Вечнага Гораду. Увесь лютаўскі нумар гэтага часопіса прысвечаны гістарычнаму візіту Папы Бэнэдыкта 16 ў Рымскую Сінагогу і носіць загаловак “Сустрэча і дыялог”. Побач кардынала Тарчызіё Бэртонэ бяруць слова таксама значныя прадстаўнікі юдаізма.
Кардынал Бэртонэ адзначае, што не быў лёгкім гэты візіт і ў паветры адчувалася напружанне. Аднак перамагло жаданне сустрэчы і працягвання дарогі дыялогу ўзнятай некалькі гадоў таму назад. Дзяржсакратар Ватыкану адзначае ў сваім артыкуле, што хаця ёсць яшчэ справы, якія нас падзяляюць, аднак не перашкаджаюць яны быць братамі і гэта менавіта ёсць сведчанне, якога патрабуе сучасны свет.
У сваю чаргу галоўны Рабін Рыма Рыкарда Ды Сэн”і, ўказвае агульныя сцверджанні, якія прагучалі як у прамове Папы так і ў словах прадстаўнікоў юдаізма. Ён піша, што абодва бакі атрымалі тэксты сваіх выступленняў дзьве гадзіны перад сустрэчаю, калі на будзь-якую карэкту было ўжо занадта позна. Рабін таксама нагадвае, што візіт Папы суправаджаў клімат спрэчак і палемік. “Аднак верх узяло нашае жаданне ісці ўперад, без адмаўлення ад сваіх прынцыпаў, удакладняючы погляды, якія нас падзяляюць, калі ідзе справа пра гістарычныя, палітычныя, ці рэлігійныя пытанні”,- піша ён. Рабін Ды Сэн”і ў сваім артыкуле засяроджваецца на многіх супольных адказах, якія былі дадзены на пытанні зададзены падчас візіту Папы ў сінагогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.