2010-02-06 16:52:11

"Абараняць Евангелле і чалавечае жыццё, тлумачыць прыгажосць шлюбу і радасць бацькоўства і мацярынства!" – заклікаў Папа шатландскіх біскупаў, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам “ad limina.”


Бенедыкт 16 падкрэсліў важнасць таго, каб новыя пакаленні сьвятароў і вернікаў здольвалі паказваць хрысьціянскія праўды ў кожным царкоўным і прафесійным асяродку, абаранялі цэласнасць прынцыпа свабоды і мелі смеласць выказваць сваё меркаванне публічна. Папа заклікаў вернікаў ні ў чым не адыходзіць ад каталіцкага навучання ў пытаннях біяэтыкі. Дактрына Касцёла аб годнасці чалавечага жыцця не можа падзвяргацца абмежаванням або кампрамісам, асабліва , калі гэта тычыцца такіх вырашальных пытанняў, як эўтаназія, медыцынская этыка, эмбрыялогія. Пра гэта нагадаў Папа біскупам Шатландыі. Калі вернікі не выяўляюць «поўную вернасць Настаўніцтву Касцёла,- папярэдзіў Папа, -то стаецца цяжкім абараняць паўнату каталіцкай доктрыны ў цэлым». Бенедыкт XVI заклікаў біскупаў прапаноўваць вернікам «пазітыўнае ўспрыманне чалавечага жыцця, тлумачыць прыгажосць шлюбу і радасць бацькоўства."Занадта часта - сказаў Святы Айцец, - дактрына ўспрымаецца як набор забаронаў ці рэтраградства, аднак яна на самой справе з'яўляецца творчай і жыццясцвярджальнай, накіраванай на рэалізацыю паўнаты дабра і шчасця, якое заклаў Бог у кожнага з нас."
Папа закрануў тэму абароны ад навукі адхіленняў, якая пагражае жыццю, і запатрабаваў ад іерархаў Шатландскага Касцёла поўнага захавання веранастаўніцтва пры любых абставінах. Словы Папы асабліва важныя ў часе падрыхтоўкі да маючай адбыцца Апостальскай паездкі ў Вялікабрытанію, запланаванай на канец гэтага года.
“Крытычныя заўвагі вельмі змястоўныя,бо закранаюць самыя актуальныя тэмы ў рэлігійных і сацыяльных рэаліях Шатландыі,”- сказаў кардынал Кейт Патрык О'Брайан, арцыбіскуп Эдынбурскі і старшыня Шатландскай Біскупскай канферэнцыі: У часе аўдыенцыі Бэнэдыкт XVI выказаў задавальненне ў сувязі з паляпшэннямі ў экуменічнай галіне. Праз чатырыста пяцьдзясят гадоў пасля балючых парушэнняў адзінства каталіцкай Царквы ў Шатландыі, Папа падкрэсліў "значны прагрэс ў ліквідацыі паразлівай спадчыны. “ Каталікі ў Шатландыі маюць толькі 13% ад агульнай колькасці насельніцтва, каля 5 мільёнаў чалавек. Але гэта жывая і здзейсная супольнасць, адкрытая на супрацоўніцтва з іншымі хрысціянскімі суполкамі для вырашэння сур'ёзных праблем ў краіне,









All the contents on this site are copyrighted ©.