Першы ў Польшчы Інтэрнэт-кінатэатар адчыняе сёньня фірма iplex.pl. Аматары кіно
змогуць глядзець фільмы ў вельмі добрай якасьці. Адзіная ўмова доступу да сэрвісу
– прагляд рэклямы перад сэансам. Каб паглядзець кіно, непатрэбная ані рэгістрацыя,
ані яго спампоўваньне. У рэпэртуары Інтэрнэт-кінатэатру каля 1 тыс. фільмаў. Гэта
як камэрцыйнае кіно, так і сур’ёзныя фільмы, а таксама прыродазнаўчыя, гістарычныя
стужкі й мультфільмы. Да канца году рэпэртуар будзе скаладацца з 1 500 фільмаў. Ужо
сёньня на старонцы інтэрнэт-кінатэатру можна паглядзець нават найноўшыя фільмы. “Зарэгістравацца
на старонцы можна толькі дзеля таго, каб самому выбіраць рэкляму. Частка грошай за
прагляд кіно трапіць на рахунак вытворцаў” – гаворыць адзін зь ініцыятараў праекту
Аркадыюш Сьверчэўскі.