2010-02-05 09:36:41

"Спорт з'яўляецца асновай для пабудовы міру і дружбы паміж людзьмі і народамі".


Гэтыя словы Папы Яна Паўла 2 скарыстаў Бенедыкт 16 ў сваім пасланні да арцыбіскупа Ванкувера, монсеньора J. Майкла Мілера з нагоды 21 зімовых Алімпійскіх гульняў і 10-х Паралімпійскіх гульняў, запланаваных у дыяцэзіі Ванкувера і Камлупса. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся са сваім прывітаннем й да спартсменаў і арганізатараў зімовых гульняў. Алімпіяда будзе праходзіць у Канадзе з 12 па 28 лютага. Амаль адразу потым– у сярэдзіне сакавіка - пройдуць паралімпійскія спаборніцтвы ( значыцца, для спарцменаў інвалідаў ці з абмежаванымі магчымасцямі). У сваім звароце Святы Айцец падкрэсліў, што 21Алімпійскія гульні павінны спрыяць усталяванню міру і разумення паміж народамі і дапамагаць у стварэнні Цывілізацыі любові. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемстваў, Папа выказаў пажаданне, каб спорт заўсёды быў «краевугольным каменем міру і прыязнасці паміж народамі».
Бэнэдыкт XVI асаблівым чынам пахваліў экуменічную душпастырскую ініцыятыву, што выяўляецца ў духоўнай апецы над балельшчыкамі, спартсменамі і працаўнікамі Алімпіяды ды валанцёрамі. Ён пажадаў, каб усе, хто прыме духоўную апеку, былі ўзмоцнены ў любові да Бога і бліжняга, і ўдзяліў спарцменам з нагоды адкрыцця XXI Зімовых Алімпійскіх гульняў і Х Зімовай Паралімпіяды ў Канадзе сваё апостальскае блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.