2010-02-04 14:42:57

Пасланне Папы Бэнэдыкта 16 на Вялікі Пост 2010-га году



4-га лютага ў Ватыкане было апублікаванае чарговае Пасланне Святога Айца на Вялікі Пост. У ім Папа піша, што кожны год Касцёл запрашае да сур”ёзнага перагляду нашага жыцця ў святле вучэння Евангелля. Сёлета я хачу выказаць некаторыя меркаванні на шырокую тэму правасуддзя, пачынаючы са сцвярджэння Апостала Паўла: “Справядлівасць Божая праяўляецца праз веру ў Хрыста”.
У агульнай мове слова“справядлівасць” значыць: даваць кожнаму тое, што яму належыцца,- “dare cuique suum”. У рэчаіснасці аднак гэтае класычнае вызначэнне не ўдаклядняе, што значыць гарантаваць кожнаму гэтае “suum”. Тое, чаго чалавек найбошльш патрабуе, не можа быць гарантаванае законам. Каб магчы цешыцца паўнатою жыцця, чалавек патрабуе чагосьці глыбейшага, што можа быць дадзена як дар. Мы можам сказаць, што чалавек жыве любоў”ю, якую можа даць яму толькі Бог.
Адкуль бярэцца нясправядлівасць?,- запытваецца Папа.
У многіх сучасных ідэялогіях мяркуецца так: калі нясправядлівасць паходзіць “звонку”, то, каб запанавала справядлівасць, хопіць адстараніць знешнія прычыны, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню. Такі спосаб мыслення,- напамінае Езус,- наіўны і блізарукі. Несправядлівасць- плод зла, мае не толькі вонкавыя карані. Яна нараджаецца ў сэрцы чалавека; абмяжоўвае яго здольнасці да аб”яднання з іншымі. Чалавек замыкаецца ў сабе самым і ёсць “супраць” іншых: гэта эгаізм, вынік першароднага граху. “Як можа чалавек пазбавіцца ад эгаізму і адкрыцца на любоў?”,- запытвае Святы Айцец. Каб жыць у справядлівасці, трэба пакінуць ілюзіі самадастатковасці, выйсці з глыбокага стану замкнёнасці, што з”яўляецца крыніцаю несправядлівасці. Іншымі словамі, неабходна “выйсці” з эгаізму ў глыбейшым сэнсе з таго, што Бог здзейсніў праз Майсея, значыць вызваліць сэрца, што толькі літара Закону не ў стане ажыццявіць. Ці чалавек можа мець надзею на справядлівасць?. Толькі хрысціянскае пасланне ёсць станоўчым адказам на чалавечае жаданне справядлівасці. Апостал Павал сцвярджае: “цяпер яўнаю сталася справядлівасць Божая незалежна ад Закону... праз веру ў Езуса Хрыста”.
Якою ёсць справядлівасць Хрыста? Гэта, перад усім, справядлівасць, якая паходзіць ад Ласкі Бога, паводле якой не сам чалавек аздараўляе самога сябе ды іншых. Чалавек патрабуе Другога Чалавека, каб быць поўнасцю ў сабе. Навярнуцца да Хрыста, верыць ў Евангелле абазначае выйсці з самаабману, каб усвядоміць сабе гэта, трэба прызнаць свае недахопы, прызнаць Бога, патрэбу Ягонага прабачэння і Ягоную прыязнь. Вера патрабуе пакоры,- ўдакладняе Святы Айцец,- каб прызнаць, што я патрабую Бога, які асвабаджае мяне ад таго, што маё, каб даць мне дарма, “што мне належыцца”. Гэта ажыццыяўляецца ў сакрамантах пакуты і Эўхарыстыі. Дзякуючы дзеянню Хрыста, мы можам дамагчыся “большай” справядлівасці, якою ёсць справядлівасць любові.
“Вялікі Пост завяршаецца Пасхальным Трыдуам, у часе якога мы будзем выслаўляць Божую справядлівасць. Няхай гэты час пакуты будзе для кожнага хрысціяніна часам сапраўднага навернення і інтэнсіўнага спазнання таямніцы Хрыста, які прыйшоў, каб ажыццявіць усялякую справядлівасць”,- завершвае Папа Бэнэдыкт 16 сваё пасланне на Вялікі пост.








All the contents on this site are copyrighted ©.