2010-02-03 15:20:38

Біскупы Вялікабрытаніі: мы чакаем з надзеяй прыезду Папы восенню, сёлета



“Візіт Святога Айца будзе мець афіцыйны характар. Бэнэдыкт 16 прыбудзе па запрашэнню каралевы Альжбеты, якая два тыдні таму назад выслала пісьмо да Папы з запрашэннем”,- сказаў Прымас Англіі і Уэльсу. Прадстаўнікі тамашняга Епіскапату знаходзяцца ў Рыме з візітам “Ад Ліміна”. Яны 2-а лютага сустрэліся з журналістамі пасля аўдыенцыі ў Папы Бэнэдыкта 16. Арцыбіскуп Вінцэнт Ніколс пацвердзіў, што прыезд Святога Айца ёсць запланаваны на восень гэтага году, верагодна пад канец верасня. Адным з галоўных пунктаў візіту будзе сустрэча з Прымасам Англіканскае Царквы. Біскупы спадзяюцца, што Папа будзе старшынстваваць Святой Імшы, ў часе якой будзе бэатыфікаваны кардынал Джон Ньюман.
На прэс-канфэрэнцыі найбольш увагі нададзена дыскрымінацыі брытанскіх католікаў у імя, як дэкляруюць аховы правоў меншасцяў. Гэтай справе Пантыфік прысвяціў значную частку сваёй прамовы да біскупаў Англіі і Уэльсу, што не пазбегла ўвагі ўсіх сродкаў масавай інфармацыі Вялікайбрытаніі. Як прызнаў намеснік Епіскапату арцыбіскуп Пітэр Шміт, гэтае хвалюючаепытанне дамінавала ў прыватных размовах біскупаў са Святым Айцом.
Яшчэ арцыбіскуп Ніколс адзначыў, што сапраўдная пагроза рэлігійнай свабодзе ў Вялікайбрытаніі не ёсць толькі тэарэтычнай. Ужо два гады таму назад у імя раўнапраў”я ўрад Англіі прымусіў Касцёл закрыць квітнеючыя каталіцкія усынаўленчыя установы, якія адмаўлялі ва ўсынаўленні дзяцей гомасэксуалістам. Цяпер прычынаю спрэчак ёсць працаўнікі каталіцкіх устаноў. Закон аб роўных правах быў заменены ў Палаце Лордаў карысць католікаў. Аднак жа лёс гэтага закону яшчэ нявырашаны,- дадаў Прэзідэнт Епіскапату Англіі і Уэльсу.








All the contents on this site are copyrighted ©.