Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 3-га лютага
У сваёй сённяшняй катахэзе Папа пазнаёміў вернікаў з постацю Святога Дамініка. Ён
нарадзіўся ў Гішпаніі каля 1170-га году ў шляхецкай сям”і. Ужо як студэнт вылучаўся
зацікаўленнем у вывучэнні Святога Пісання і любоў”ю да бедных. “Пасля святарскіх
пасвячанняў,- сказаў Бэнэдыкт 16 у часе сённяшняе катахэзы,- стаў канонікам роднае
дыяцэзыі Осма. Біскуп гэтае дыяцэзыі Д”его дацаніў ягоную адукацыю і духоўнасць
ды запрасіў да супрацоўніцтва. На просьбу караля Кастыліі яны разам прыбылі ў Паўночную
Еўропу з дыпламатычнаю місіяю”. Тады Дамінік усвядоміў,
што існуюць народы, якія не знаюць яшчэ Евангелля. Запалаў у ім місійны дух. Неўзабаве
далучылі да яго шматлікія наследнікі перапоўненыя тым самым жаданнем: менавіта абвяшчаць
Евангелле. І так у Тулюзе пачаў сваю дзейнасць Закон Дамініканаў. Дамінік згодна
з даручэннямі Рымскіх Папаў Інакенція ІІІ і Ганарыюша ІІІ прымяніў Рэгулу Святога
Аўгустына аб апостальскім характары. Галоўны націск,- працягваў Святы Айцец,- паклаў
на супольнае жыццё ва ўбостве і на доследы, якія мелі служыць прапаведванню. Памёр
Дамінік у Балоніі ў 1221-м годзе. Быў кананізаваны у 1234-м годзе. Яго Закон пры
падтрымцы Апостальскай Сталіцы распаўсюдзіўся ў многіх краінах Еўропы і прычыніўся
да ўзмацавання хрысцяінскае веры. “Між іншым,- сказаў за заканчэнне аўдыенцыі Папа,-
мы удзячныя Айцам Дамініканам увядзення да спадчыны Касцёла Ружанцовае малітвы, якая
па сёння з”яўляецца вызначальнікам духоўнага развіцця абапіраючыся на таямніцу жыцця
Хрыста і Марыі”. На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў,
асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае
Блаславенства.