2010-02-02 18:35:18

Ватыкан. З нагоды свята Ахвяравання Пана і Сусветнага дня кансакраванага жыцця ў базыліцы апостала Пятра ў 17:30 па рымскім часе Папа Бэнэдыкт XVI узначаліў службу ўрачыстай Вячэрні.


Свята Сустрэчы з прароцтвам праведнага Сімяона ды старой Ганны адкрываe вернікам малітоўны шлях, які нас вядзе да Вялікадня. У гэты дзень у касцёлах асвяцілі свечкі, як сімбаль Хрыстуса Які ёсць Святлом свету. Свята Грамніц 2 лютага, якое называем Ахвяраваннем Пана, завяршае калядны цыкл і адзначваецца ў памяць падзеі на саракавы дзень пасля нараджэння Езуса. Найсвятая Панна Марыя і Святы Язэп прынеслі нованароджанага Хрыстуса ў Ерусалімскі храм, каб ахвяраваць Богу, й ім насустрач выйшаў праведны старац Сімяон і прарочыца Ганна. Свята мае за аснову падзеі, запісаныя ў Евангеллі святога Лукі (гл. Лк 2,22-39). Сёлета таксама гэта й 14-ты з чаргі Сусветны дзень богапрысвячаных асоб, усталяваны ў 1997 годзе Папам Янам Паўлам II. Гэты дзень прымушае асабліва задумвацца над манаскім жыццём і маліцца аб пакліканнях як святароў, так і асоб, натхнёных для манаскага жыцця. Не можна ўявіць жыццё Касцёла без прысутнасці манахаў і манашак, якія цалкам ахвяруюцца Пану ў абяцаньні беднасці, чысціні і паслушэнства.. Жыццё ў Богу нясе чаалвецтву асаблівае посланніцтва Нявесты Панскае - Хрыстовай Царквы. Самааддаванне цалкам Богу - гэта найперш жыццё святаслужыцеляў, якім прысвечаны Год святарства, запачаткаваны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI ад 19 чэрвеня 2009 г (адпаведна, Год завершыцца сёлятняга 19 чэрвеня). Прыгадаем напрыканцы, што свой Зварот з нагоды 14-га Сусветнага дня кансaкраванага жыцця — жыцця, прысвечанага Богу тымі, хто праз законныя шлюбы ўбоства, чыстасці і паслухмянасці ахвяраваўся на выключнае служэнне Богу, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў гэтым разам простаму вясковаму сьвятару з французскага пасёлка Арс, святому Жану Мары Віанею, 150-годдзе з дня смерці якога адзначалася летась.








All the contents on this site are copyrighted ©.