2010-02-02 13:48:16

Бялград. Патрыярх Ірынэй запрасіў Папу Бенедыкта XVI наведаць Сербію ў 2013 годзе.


Нa сваёй першай прэс-канферэнцыі пасля яго абрання 22 студзеня новым Патрыярхам Сербскай Праваслаўнай Царквы, Блаславёны Ірынэй падкрэсліў неабходнасць аднавіць шчыры і сціслы экуменічны дыялог з Каталіцкай Царквой. у гаворцы з журналістамі ён паведаміў,што вялікая Экуменічная сустрэча пройдзе ў 2013 годзе ў горадзе Нішы, у цяперашняй Паўднёвай Сербіі, у месцы нараджэння імператара Канстанціна Вялікага. Сустрэча адбудзецца з нагоды 1700 –годдзя Міланскага Вердыкту, які паклаў канец перасьледу хрысціянаў і адкрыў эру рэлігійнай свабоды па ўсёй Рымскай імперыі. Патрыярх выказаў надзею, што на сустрэчы будзе прысутнічаць і Папа Рымскі Бенедыкт XVI. У адпаведнасці з новай лініяй , як Патрыярх заявіў падчас прэс-канферэнцыі, для Праваслаўнай Царквы Сэрбіі адкрываецца шлях, які можна - вызначыць як гістарычны, бо дагэтуль кіраўнікі Сербскай Праваслаўнай Царквы не давалі перавагі адкрытасці як формы зносін з Касцёлам. “Візіт Папы Рымскага ў Сербію можа даць нагоду нашым Цэрквам, каб усталяваць першы кантакт для сумеснага руху па новым экумэнічным шляху. Гэтая новая лінія павінна быць шчырай хрысціянскай і характарызавацца імкненнем да стварэння адзінай Царквы Хрыстовай". У сваю чаргу, у заяве для белградскага штодзённіка “Бліц”, дырэктар прэсавай службы Ватыкана айцец Федырык Ламбардзі сказаў, што магчымасць станоўча адказаць на запрашэнне Патрыярха Ірынея да Бенедыкта XVI наведаць Сербію ў 2013 годзе "вельмі абнадзейлівая". Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў вялікае задавальненне і запэўніў, Святы Пасад з вялікім зацікаўленнем ставіцца да гэтай важнай падзеі для Сербскай Царквы.












All the contents on this site are copyrighted ©.