2010-02-01 13:57:52

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 31-га студзеня


А поўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Святога Пятра з вернікамі, якія прыйшлі каб супольна са Святым Айцом адгаварыць гэтую марыйную малітву. Прадметам разважання Папы, перад адагаварэннем малітвы “Анёл Панскі” быў Паўлавы “Гімн аб любові” з нядзельнае Літургіі. Любоў,- як сказаў Папа,- з”яўляецца адметнай рысай хрысціян, таму што становіць сутнасць самога Бога. Любоў ёсць таксама выкананнем апошняе рэчы ў вечнай сустрэчы тварам у твар з Богам.
RealAudioMP3
“Пакуль мы ў гэтым свеце, любоў з”яўляецца адметным знакам хрысціяніна. Ёсць сінтэзам ягонага жыцця: таго, ў што верыць і таго, што ён робіць. Такім чынам, у пачатку майго Пантыфікату я вырашыў,- сказаў Папа да вернікаў,- прысвяціць сваю першую Энцыкліку менавіта пытанню любові: “Карытас ін вэрытатэ”. Як вы памятаеце, гэты дакумант складаецца з двух частак, якія адпавядаюць двум аспектам любові: яе значэнню, і затым прымяненню ў жыццё. Любоў ёсць сутнасцю самога Бога, сэнсам стварэння і гісторыі, з”яўляецца святлом, якое дае дабро і прыгажосць існаванню кожнага чалавека. У той жа час з”яўляецца свайго роду “стылям” Бога і веруючага чалавека, ёсць стаўленнем таго, хто адказваючы на Божую любоў будуе сваё жыццё як дар самога сябе для Бога і для бліжняга”,- сказаў Святы Айцец.
Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама да постаці Святога Яна Боско, заснавальніка Салезіянскае Сям”і, літургічны ўспамін якога прыпадаў менавіта ў нядзелю 31-га студзеня. Папа даручыў яго ў якасці прыкладу і нябеснага заступніка для святароў, асабліва ў тым, што тычыцца іх працы з моладдзю.
Пантыфік таксама нагадаў аб Сусветным дні малітвы за мір на Святой Зямлі, што прыпадаў у мінулую нядзелю 31-га студзеня. Выказаў салідарнасць з удзельнікамі гэтае ініцыятывы, у тым ліку з лацінскім Патрыярхам Ерусаліма і францішканскім ахоўнікам Святой Зямлі.
Сярод пытанняў, ўзнятых у часе прывітання вернікаў, пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” знайшлося таксама пытанне эканамічнага крызісу і звязанага з ім безпрацоў”я. Святы Айцец падтрымаў заклік Епіскапату Італіі адносна гарантыі працы ды забяспечання годнага жыцця для сем”яў рабочых.
На заканчэнне паўднёвае сустрэчы Папы з вернікамі двух маладых людзей з Італьянскае каталіцкае акцыі прачыталі заклік за мір у свеце і на знак гэтага выпусцілі трох галубоў. І тут здарылася цікавая сітуацыя з імі. Адзін голуб узляцеў, іншы спакойна шпацыраваў па падвакольніку, а вось трэцяя птушка ўцякла да таго, як трапіла ў рукі Папы. Некалькі хвілін ватыканскі персанал шукаў голуба ў папскім апартаменце. У канцы голуба злапалі, перадалі ў рукі Бэнэдыкта 16, і ён з усьмешкай на твары выпусціў птушку.








All the contents on this site are copyrighted ©.