2010-01-30 11:40:55

У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца Дзень беларускай навукі.


За апошнія 20 год усе СМІ РБ, дзеячы, якім яшчэ неабыякава, ці ёсць будучыня ў краіне, не спыняюцца пакутваць ад таго, што славуты навуковы комплекс нацыянальнай АН, разам з састарэннем найбольш выбітных членаў і ўцечкай «мазгоў» ды іншымі аб'ектыўнымі дзеямі сучаснага наступства, губляе значэнне. У пытанні будаўніцтва Атамнай электрастанцыі на тэрыторыі нашай «чарнобыльскай рэспублікі» ніхто з беларусаў-вучоных, што засталіся на роднай зямлі, больш не мае смеласці навукова грунтавана выказацца пасля смерці акадэміка Несцярэнкі. І тут хочацца спаслацца на словы Папы Яна Паўла 2 у ягонай працы "Вера і розум", у раздзеле з эпіграфам дэльфійскіх мудрацоў: «ПАЗНАЙ САМОГА СЯБЕ»: - " Вера і розум (Fides et ratio) - як два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды. Сам Бог прывіў у людскім сэрцы прагу пазнання праўды. Канчатковаю мэтаю гэтага пазнання ёсць пазнанне Яго самога, каб чалавек, пазнаючы Яго і любячы, мог дайсці таксама да поўнай праўды пра сябе .... Слушна лічыцца, што чалавек дасягнуў сталасці тады, калі здольны самастойна адрозніць праўду ад фальшу і выпрацаваць уласную думку пра аб'ектыўны стан рэчаў. Менавіта тут знаходзіцца матывацыя адказных пошукаў, асабліва ў галіне прыродазнаўчых навук.."- чытаем мы як бы навечна запавет польскага Папы.
Як паведамляюць афіцыйныя беларускія крыніцы, на сённяшні дзень у рэспубліцы адсутнічае сістэма развіцця навукі. У прыватнасці, сайт самой НАН сцвярджае, што за апошні час да рэформаў ў навуковай сферы падступаліся неаднаразова, але без асаблівага поспеху.
Былы ў моманце Чарнобыльскай катастрофы дырэктарам Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР, Васіль Несцярэнка распавёў за год да смерці(2008год) радыё “Нямецкая хваля”, як адаб’ецца на бяспецы скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва станцыі. На думку Васіля Несцярэнкі, урад Беларусі не мае магчымасці выкарыстоўваць тэхналогіі такой высокай рызыкі. Ён лічыць, што Беларусь магла б развіваць ветраэнергетыку і выкарыстоўваць энергію біямасы: (цытата)“Калі б дзяржава туды такія самыя грошы ўклала, як збіраецца ўкласці ў АЭС, то карысці было б больш...Дзевяць гадоў таму былі вельмі вялікія дэбаты ў беларускім урадзе: будаваць ці не будаваць атамныя станцыі. Мы дэталёва ўсе аспекты бяспекі праглядзелі, пераканаліся, што кадраў у Беларусі няма. Няма інфраструктуры, няма ўласнага паліва, не пабудаваныя сховішчы. І самае галоўнае, што пакуль бяспечнага тыпу рэактара няма. Мінула дзевяць гадоў, а такі рэактар не з’явіўся. Я думаю, што гэта тэхналогія высокай рызыкі”, – казаў былы дырэктар Інстытута ядзернай энергетыкі і стваральнік малагабарытнай атамнай станцыі “Памір” Васіль Несцярэнка.Па яго словах, Беларусь не здолее знайсці ў бюджэце грошы на будаўніцтва нармальнай бяспечнай АЭС, больш за тое, хутка яна не акупіцца. Урад кажа пра неабходныя для будаўніцтва 2,5–3 мільярды даляраў, аднак:(цытата):“Я ацэньваю, што калі мы будзем два блокі ставіць, то гэта абыдзецца ў суму не меншую за 10 мільярдаў даляраў. Толькі само абсталяванне будзе каштаваць больш як 5 мільярдаў, і інфраструктура столькі ж пацягне. Не толькі мы, але і нашы дзеці, і ўнукі будуць дзесяцігоддзямі выплачваць гэты доўг”, – гаворыць Васіль Несцярэнка.Раней на рэалізацыю праекту па будаўніцтве беларускай АЭС адводзілася 9 гадоў. Але потым ...дадзена даручэнне ўкласціся ў 4–5 гадоў. Як адаб’ецца на бяспецы скарачэнне тэрмінаў будаўніцтва і эканомнае фінансаванне?(цытата)“Чарнобыль таксама датэрмінова будавалі. Ёсць такія віды дзейнасці, дзе трэба строга выконваць тэхналогіі і тэрміны. Вось тут спяшацца нельга, бо калі гэта якасна не зрабіць, то заплацім такімі аварыямі, як здарылася ў Чарнобылі”, – лічыў Васіль Несцярэнка.На пытанне, колькі гадоў неабходныя для таго, каб пабудаваць атамную станцыю з выконваннем усіх мераў бяспекі, высоказнаўца-спецыяліст адказаў:“12–15 гадоў – мінімальны тэрмін. А куды потым дзяваць гэтыя адыходы? Сёння ніхто не ведае, як здзяйсняць захоўванне высокаактаўных адыходаў больш за 50–70 гадоў. Гэта « ахілесава пята'» атамнай энергетыкі. Паліва таксама няма, бо паліўны цыкл такі дарагі, што гэта могуць сабе дазволіць толькі найбагацейшыя краіны. А раз станцыю будуем, значыць, будуць і аварыі, бо гэта тэхналогія высокай рызыкі. А яшчэ адну аварыю ў Беларусі нам не перажыць”.
Ці штосьці змянілася на лепшае за прайшоўшыя 2 гады пасля гэтых выказванняў у абстаноўцы эканамічнага крызісу? Ідэі стварэння з боку навукі так званай паралельнай эканомікі ўзнікалі не раз. Праблема ў тым, што, нягледзячы на наяўнасць неабходнай нарматыўнай базы, умовы для з'яўлення і эфектыўнага развіцця невялікіх інавацыйных прадпрыемстваў (менавіта яны павінны былі б стаць асновай паралельнай эканомікі) сёння не самыя спрыяльныя. Буйныя ж прадпрыемствы не заўсёды маюць сродкі для ўкаранення новых распрацовак. У выніку штогод у рэспубліцы абнаўляецца не больш за 2-3% сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, а для таго, каб яна была канкурэнтаздольнай, сёння неабходна абнаўляць не меньш за 15% .







All the contents on this site are copyrighted ©.