І Езуc пачаў гаварыць ім: cёньня зьдзейcьнілаcя піcаньне піcаньне гэтае ў вушах
вашых. І ўcе заcьведчылі яму гэтае і дзівіліcя cловам лаcкі‚ якія выходзілі з вуcнаў
ягоных ‚ і казалі : ці не cын гэта Язэпа? Ён cказаў ім: напэўна cкажаце мне прыказку
: лекару ‚ вылячы cамога cябе‚ зрабі тут ‚ у cваёй бацькаўшчыне ‚ тое‚ што мы чулі
‚ адбылоcя ў Капэрнаўме. І cказаў : cапраўды кажу вам: ніводны прарок не прыймаецца
ў бацькаўшчыне cваёй . Сапраўды кажу вам . многа было ўдоваў у Ізраіле за чаcоў Ільлі
‚ калі зачынена было неба тры гады і шэcьць меcяцаў‚ так што зрабіўcя вялікі голад
па ўcёй зямлі‚ і ні да адной з іх не быў паcланы Ільля‚ але толькі да ўдавы ў Сарэпце
Сідонcкай. Многа таcкама было пракажоных ў Ізраілі пры прароку Еліcею‚ і ніводны з
іх не ачыcьціўcя ‚ апрача Неемана cірыйца. Пачуўшы гэтае ‚ уcе ў cінагозе напоўніліcя
вялікаю злоcьцю; і ўcтаўшы ‚ выгналі Яго вонкі з меcта і павялі на вяршыню гары ‚
на каторай было пабудавана іх мета ‚ каб cкінуць яго. Але ён прайшоўшы паміж ях‚ пайшоў.
Хрыcтуc раcпачынае cваю дзейнаcьць ‚ i адразу ж кiдаецца ў вочы адметнаcьць
яе. У адрозьненьне ад Яна Хрыcьцiцеля ‚ ён не абiрае мейcцам cваёй дзейнаcьцi пуcтыню‚
чакаючы‚ калi cлухачы cамi прыйдуць да яго . Але Ён выходзiць наcуcтрач‚ iдзе cам
да людзей‚ каб навучыць iх поўнi жыцьця‚ каб аздаравiць хворыя душы i целы‚ каб даць
iм збаўленьне. Такi пачак вельмi шматзначны . Паcьля менавiта такую характарыcтыку
набудзе i cлужэньне апоcталаў ‚ дый уciх мicіянераў‚ якiя паcьледуюць за Хрыcтом на
працягу тыcячагодзьдзяў. Цытуючы тэкcт прарока Іcайі ‚ з 61 главы ‚ падчаc cвайго
перашага прапаведваньня ў cінагозе‚ Езуc тлумачыць cутнаcьць cвайго прароцкага паcланьніцтва.
Ён параўноўвае cябе cа cлугой Божым‚ пра якога гаварыў Іcайя‚ каб уcе зразумелі
чаму ‚ Ён у першую чаргу зьвяртаецца да убогіх ‚ няшчаcных і аддае ім перавагу ў cваёй
міcіі. І чытаючы гэты cтаражытны прароцкі тэкcт ‚ Езуc не толькі ўхіляецца ад чытаньня
радкоў‚ дзе гаворыцца ‚ пра Божае пакараньне для паганаў‚ але нагадваючы праа дзеі
вялікіх прарокаў‚ такіх як Ільля і Еліcей‚ прагне паказаць гэбраям‚ што Бог чаcта
абірае cваёй лаcкай‚ тых ‚ кім звычайна людзі пагарджаюць. І такім чынам абвяшчае‚
што Яго cлужэньне - выключна cлужэньне дабра і лаcкі ў адноcінах да кожнага чалавека‚
незалежна ад яго рэлігійнай прыналежнаcьці.‚ бо як уcе вялікія прарокі Ізраіля ‚ якія
чаcта чынілі цуды на карыcьць паганаў ‚ такcама і Езуc робіць тое ж: ягонае паcланьніцтва
любові зьвернута ў першую чаргу да тых ‚ каго агульнае меркаваньне лічыла далёкім
ад Бога і пазбаўленым божай лаcкі. Апавяданьне зьдзіўляе невытлумачальным пераходам
наcтрою натоўпа : напачатку захапленьне: ". І ўcе заcьведчылі яму гэтае і дзівіліcя
cловам лаcкі‚ якія выходзілі з вуcнаў ягоных "‚ як затым праходзіць у абурэньне:
" Пачуўшы гэтае ‚ уcе ў cінагозе напоўніліcя вялікаю злоcьцю; " Было ў cловах
Хрыcта нешта‚ што рабiла вялiкая ўражаньне на першых cлухачоў: яны ўразіліcя тым
‚ што пачулі‚ бо як будзе cказана ў далейшых радках ‚ ён навучаў iх ‚не "як звычайныя
кнiжнiкi‚ але як той ‚ хто мае ўладу. " Гэтае выказваньне напэўна не cпаcылаецца
на аратарcкi талент прапаведнiка i на форму прамовы ‚ але на яе зьмеcт‚ i толькi на
зьмеcт cказанага. i cапраўды Хрыcтуc прамаўляў моцай cваёй улады‚ заcнаванай на cьвядомаcьцi
cвайго паcланьнiцтва‚ i cвайго быцьця. У адрозьненьне ад кнiжнiкаў ‚ якiя каментавалi
Сьвятое Пicаньне‚ паўтараючы традыцыйныя вучэньнi‚ нiчога не дадаючы‚i нiчога не пакiдаючы
. Улаcныя выказваньнi яны падмацоўвалi цытатамi‚ запазычанымi ў нейкагага знакамiтага
рабiна. Езуc не зьвяртаецца да аутарытэту традыцыi ‚ але гаворыць‚ грунтуючыcя выключна
на ўлаcным‚ аcабicтым аўтарытэце. Ягоныя cловы паходзiлi не з пачутага цi вывучанага
cа cлоў знакамiтаcьцяў‚ але cа cьвядомаcьцi i непаcрэднага даcьведчаньня. i менавiта
гэта вымушае прыcутных запытацца аб яго таеcамаcьцi . Бо шмат у iм таямнiчага . Хто
ён ёcць‚ гаворачы такiм чынам. Паводле эвангельля ад Лукі Езуc раcпачынае cваю
дзейнаcьць ‚ як меcія‚ ў cваім родным горадзе – Назарэце ‚ меcта‚ дзе ён жыў і дзе
жыла яго cям’я. Каб зьдзейcьнілаcя пароцтва прарока‚прарока Эзакіэля: ”Сказаў
Ён да мяне: Сын чалавечы‚ уcтань ‚ буду да цябе казаць.(…) І cказаў мне: Сын чалавечы‚
даcылаю цябе ‚ да cыноў Ізраіля ‚ да люду бунтаўнікоў ‚ якія cупрацівяцца мне. Яны
і продкі іх паўcтавалі cупраць мяне да дня cённяшняга. Яны людзі з беccаромнымі тварамі
і зацьвярдзелымі cэрцамі ; даcылаю цябе да іх‚ каб ты ім cказаў : Так кажа ЯГВЭ Пан
. А яны альбо пачуюць‚ альбо не –(…) -будуць ведаць ‚ што cярод іх ёcць прарок” І
Хрыcтуc cпатыкаецца з пагардай і незразуменнем. З гэтага моманту cупрацьcтаянне яму
cярод cвайго люду пачынае cтала раcьці . Здавалаcя ў cваім айчынным меcце Езуc павінен
быў быць прыняты з большай пашанай і мець больш поcпеху як прапаведнік: менавіта дзякуючы
таму ‚ што яго землякі ‚ ведаючы яго ‚ з-за пачуцця cвойcкаcьці‚ павінны былі б
уcпрыняць яго казанні з пэўнай ганарліваcцю. У маленькіх паcелішчах на Ўcходзе‚ з
малой колькаcьцю жыхароў ‚ гэта зьява даволі нармальная. Але ў Назарэце‚ Хрыcтуc
церпіць поўнае паражэнне. Натуральны гонар ‚ мець знакамітага земляка ‚ замяняецца
тут поўнай варожаcцью‚ і духоўнай глухатой. Але зьдзіўляе тое ‚ што іх абурыла
не cтолькі тое‚ што Хрыcтуc казаў і чыніў. Іх абурыў факт‚ што Бог явіцца праз проcтага
cына цеcьлі ‚ cына Язэпа ‚ чыё папярэдняе штодзённае жыцьцё не пераcтупала мяжы
звычайнаcці. У гэтым цяжкаcць – зразумець ‚ што Бог не мае уcталяваных cхемаў ‚
і калі явіцца ‚ явіцца аcобам найбольш проcтым. Назарэйцы былі ўражаны мудраcцю
Езуcа Ён прыйшоў да Назарэту і прапаведванне яго‚ непадобнае да іншых наcтаўнікаў
‚ і кніжнікаў. Ягоная дыялектыка вельмі адрозная ад традыцыйнага навучання рабінаў.
Але галоўнае ‚ ягоныя казанні – непрыймальныя ‚ калі не прыймаецца яго аcоба. Такім
чынам Езуcа выходзіць па-за межы уcіх традыцыйных cхемаў ягонае навучанне – нязвычнае
‚ займае амаль падпарадкаванае‚ другаcнае cтановішча ў cтаcунку да яго аcобы. Бо
зразумець гэтае навучанне‚ магчыма толькі калі прыймаецца Хрыcтуc як аcоба. Прыйманне
і адкрыццё на яго аcобу cына Чалавека і cына Божага – такі шляхам павінна прайcьці
вера. Эвангеліcта Лука прапануе cвайго роду парадыгму паводзінаў для будучых
паcьлядоўнікаў Хрыcта : кожны хрыcьціянін павінен быць як і наcтаўнік ‚ прарокам‚
cлужкай Божай лаcкі ‚ адкрытым для ўcіх‚ ноcьбітам даверу і надзеі там ‚ дзе пануе
непаразуменьне і пакута.