2010-01-30 11:41:16

Маскоўскі Патрыярхат аб бачным адзінстве хрысціян


Надзею на прыверненне бачнага адзінства Цэркваў выказаў Патрыярх Масквы і Усяе Русі Кірыл. 27-га студзеня ён асдлужыў Літургію ў крамлёўскім Саборы Усьпення Божай Маці. Гэта быў дзень памяці маскоўскага мітрапаліта Святога Філіпа. Мошчы гэтага Святога спачываюць ў Саборы Крамля.
“Калі б не дайшло да падзелу хрысціян на ўсходніх і заходніх, то гісторыя свету пайшла б інакш. Магчыма , дзякуючы малітвам Цакрвы, Бог удзяліў ласкі тым, якія клікалі Яго імя і адзінства Паўсюднае Царквы, каб абьявілася чалавечаму роду”,- зазначыў у казанні кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы. “Пакуль Паўсюдная Царква не мае бачнага адзінства, датуль мы павінны ўважна хадайнічаць за адзінства нашай мясцовай Царквы”,- гаварыў далей Патрыярх Кірыл. Ён падкрэсліў, што толькі пры захаванні еднасці паміж самімі біскупамі, Царква будзе моцнаю і ня будзе мець клопатаў з іншымі падзеламі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.