2010-01-30 11:39:05

Бэнэдыкт 16 да Трыбунала Рымскае Роты гаварыў аб суадносінах справядлівасці і любові да праўды


“Справядлівасць не з”яўляецца супрацьлегласцю любові, і кананічнае права служыць збаўчай місіі Касцёла таксама і ў тым, што тычыцца шлюбнага саюзу”,- сказаў Папа ў часе сустрэчы з членамі Трыбуналу Рымскае Роты на распачацце новага судавога году. Па сутнасці Апеляцыйны трыбунал Ватыкану разглядае, перад усім, справы, якія тычацца анулявання шлюбнага саюзу.
Праблема занадта лёгкага сцвярджання няважнасці шлюбу касцельнымі судамі з”яўляецца ад даўжэйшага часу прадметам занепакоення Святога Айца, што ён выказвае ў часе штогадовых сустрэч з Рымскаю Ротаю. Так было і на гэты раз. Папа нагадаў, што асобы, якія ўдзельнічаюць ў працэсе абмяркоўвання гэтых спраў, павінны кіравацца пачуццём спаравядлівасці, а не партыкулярным інтарэсам ці дрэнна разуметым спачуваннем. У сваю чаргу любоў, якая ёсць “большаю чым справядлівасць”, мае праяўляцца ў стваранні чалавечага і хрысціянскага клімату ў адносінах паміж бакамі і мае быць адкрытаю на праўду, ў надзеі прывернення сужонскага жыцця.
“Трэба пазбягаць спасылак да псеўдадушпастырскай аргументацыі, якая ставіць спараву на чыста гарызантальнай плоскасці, дзе лічыцца толькі тое, што задавальняе суб”ектыўныя чаканні: менавіта, каб любой цаной атрымаць сцверджанне няважнасці шлюбу”,- сказаў Бэнэдыкт 16. “Асноўнаю мэтаю ёсць пераадоленне перашкод у прыйманні сакрамэнтаў Прымірэння і Еўхарыстыі. Найвышэйшае дабро, якім ёсць прыступленне да эўхарыстчынай камуніі патрабуе прыняць пад увагу сапраўднае дабро асоб цесна спалучаных з праўдай іх кананічнай сітуацыі. Было б фальшывым дабром, а таксама вялікаю адсутнасцю справядлівасці і любові, падрыхтоўванне ім дарогі да прыняцця сакрамэнтаў Прымірэння і Эўхарыстыі рызыкуючы застацца ў супярэчнасці з аб”ектыўнай праўдай іх асабістых жыццёвых абставін”,- сказаў Папа да членаў Рымскае Роты








All the contents on this site are copyrighted ©.