2010-01-28 13:58:11

Украіна: Апостальскі Нунцый аб грэка-каталіцкім Патрыярхаце


Папа Бэнэдыкт 16 асабіста зацікаўлены пытаннем аб павышэнні Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы да рангу Патрыярхату і толькі ён можа вырашыць, калі гэта станецца,- сказаў Апостальакі Нунцый на Украіне Іван Юркаваіч. У інтэрв”ю для аднаго з прэсавых агенцтваў ён нагадаў таксама думку Яна Паўла ІІ, які сказаў, што кіраўнік гэтае Царквы заслугоўвае таго, каб быць Патрыярхам. На думку Нунцыя перанясенне сядзібы вярхоўнага арцыбіскупа ў Кіеў спрыяе гэтаму. Ён таксама папэўніў, што грэка-католікі не будуць прадметам таргі ў перагаворах з Маскоўскім Патрыярхатам, хаця Апостальскай Сталіцы залежыць на сустрэчы Бэнэдыкта 16 з Патрыярхам Кірылам. “Гэта быў-бы сімбаль ХХІ стагоддзя”,- адзначыў арцыбіскуп Юркавіч. У гэтым кантэксце ён нагадаў, што Ватыкан нядаўна ўстанавіў поўныя дыпламатычныя адносіны з Рускай Фэдэрацыяй. Падкрэсліў таксама згоднасць Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы ў пытаннях, звязаных з хрысціянскаю ідэнчнасцю Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.