2010-01-28 13:59:47

У Кітаі пад цэнзурай нават СМС


Найбуйнейшы ў сьвеце мабільны апэратар China Mobile па загадзе кітайскага ўраду не дасылае СМС-ы “непрыстойнага” зьместу. Паслугамі гэтага апэратара карыстаецца 518 млн. чалавек. Паводле газэты South China Morning Post, апэратар блякуе тэлефоны, зь якіх дасылаюцца СМС-ы на забароненыя тэмы. Сьпісы непажаданых словаў China Mobile дастаўляюць спэцслужбы.
У Шанхаі, напрыклад, у выніку цэнзураваньня СМС-аў заблякаваныя каля 70 тыс. тэлефонаў. Разблякаваць тэлефон можна ў офісе апэратара, але перад гэтым неабходна праверыць зьмест кароткага паведамленьня ў паліцыі.
Абаронцы правоў чалавека лічаць, што сапраўднай прычынай цэнзуры зьяўляецца ня сочка за інфармацыяй сэксуальнага зьместу, а кантроль за дысыдэнтамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.