2010-01-28 14:00:44

Папскія місіянерскія арганізацыі у Амерыцы вырашылі прысвяціць новы год постаці французскай місіянаркі Палін Мары Жаріко па студзень 2011 году.


Палін Мары – заснавальніца Папскай групы распаўсюджвання веры, маладая свецкая дзяўчына. Яна была 25 лютага 1963 абвешчаная Божаю слугіняй Папам Янам XXIІІ, які даў яе на прыклад для ўмацавання місіянераў , каб шукалі, як гэтая 17-гадовая дзяўчына, самабытнасці. Намер арганізатараў году - "аднавіць духоўны пыл і захаваць радасць евангелізацыі, нават калі яна часта для добрай глебы павінна быць пасеяна ў слязах."
Палін нарадзілася ў 1799 у Францыі, сёмаю дачкою у багатай сям'і. Пасля хваробы і смерці яе маці, пачала моцнае жыццё ў малітве і духоўных пошуках.У маладосці ўступае ў Арганізацыю па справах замежных прадстаўніцтваў у Парыжы. Распаўсюджвае малітву і эканамічную падтрымку для місій на Далёкім Усходзе. Як пісаў у лісце Папа Леў XIII да сябра Джуліо Рыё 13 чэрвеня 1881 года ... " з пункту веры, псіхічных сілаў, супакою ў прызнаванні патрэбы ў Крыжы, Паліна ёсьць сапраўднай вучаніцай Хрыста. Для таго, каб працягнуць працу, распачатую ёй для распаўсюджвання Евангелля ў розных канцах свету, заклікаем усіх католікаў Францыі паглыбляць традыцыйнае пакліканне ставацца сведкамі Хрыста." Паліна Жаріко стварыла арганізацыю, якая не перастае расці па ўсім свеце і ў цяперашні час падтрымлівае тысячы праграм на пяці кантынентах.








All the contents on this site are copyrighted ©.