2010-01-28 14:00:19

Быць асноўнымі дзеячамі жыцця -пратаганістамі - па прыкладу апосталаў. Як святы Ігнат Лойола. Такая праграма распрацавана ў Аўстраліі на ініцыятыву аўстралійскіх айцоў-езуітаў


Мэта праграмы на 2010 год-- імкнуцца да ўмацавання ролі і дзейнасці свецкіх ў эвангелізацыі і пастырскай дзейнасці. " Як Ігнат, кожны з нас закліканы ісці сваім шляхам у адпаведнасці з місіяй, што Бог даверыў яму,- сказаў Марцін Рыпаць, дырэктар " Інстытута Лойолы ". - "Цывільныя, свецкія людзі важныя для хрысціянскай прысутнасці і абвячэння Эвангелля ў грамадстве і свецкіх структурах. Па-ранейшаму, як сотні гадоў назад , неабходна лепш разумець сваю ролю ў хрысціянскім жыцці і быць эфектыўным Эвангелістам”,-- патлумачыў для аўстралійскага агенцтва Фідес кіраўнік мясцовых езуітаў. ” Праграма будзе засяроджана на фігуры свяціцеля Ігната Лойолы, якога мы прапанавалі ў якасці прыкладу і зыходнага пункта для духоўнай адукацыі моладзі. Складзены канкрэтныя праграмы адукацыі вернікаў, прысвечаныя навучанню, як ставацца галоўнымі дзеючымі асобамі ў апостальстве. “- сказаў айцец Марцін. Прадстаўляючы праграмы, ён растлумачыў, што гэта адаб'ецца на жыцці ўсіх аўстралійскіх правінцый і будзе праводзіцца з удзелам манахаў, тэолагаў і членаў мясцовых касцёлаў. Існуюць таксама іншыя канкрэтныя грамадскія ініцыятывы місій новай эвангелізацыі ў розных гарадах кантыненту.








All the contents on this site are copyrighted ©.