2010-01-27 14:37:44

Заклік Папы да сумлення чалавецтва


“65-ць гадоў таму назад 27-га студзеня 1945-га года былі адкрытыя вароты нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера ў польскім горадзе Асвенцім, які вядомы пад нямецкай назвай Аўшвіц. Гэтая падзея і сведчанні тых, што выжылі ў лагеры, паказваюць свету жах злачынстваў у канцэнтрацыйных лагерах створаных нацысцкай Германіяй.
Сёння мы ўшаноўваем “Дзень памяці” ўсіх ахвяраў гэтых злачынстваў, асабліва запланаванага знішчэння яўрэяў, таксама і ў гонар тых, якія, рызыкуючы сваім жыццём, ахоўвалі тых пераследаваных ды выступалі супраць гэтага жудаснага злачынства. З глыбокім хваляваннем мы думаем аб нязлічоных ахвярах сляпой расавай і рэлігійнай нянавісці,- сказаў Папа,- якія пакутавалі дэпартацыі, пазбаўлення свабоды і смерці ў гэтых нечалавечых месцах . Памяць аб гэтых фактах, асабліва,драма Шоа, якая кранула гэбрэйскі народ, хай натхняе паважаць годнасць кожнага чалавека, каб усе людзі ўспрымаліся як адна вялікая чалавечая сям”я. Усемагутны Божа,- сказаў на заканчэнне закліку Бэнэдыкт 16,- прасвятлі сэрцы і розумы людзей, каб такая трагедыя ніколі больш не паўтарылася."








All the contents on this site are copyrighted ©.