2010-01-26 14:29:32

Католікі закліканы сведчыць веру ў так складаным брытанскім грамадстве. Пра гэта гаварылася сёння ў Апостальскім палацы.


Папа Бэнэдыкт XVI прыняў сёння раніцай першую групу біскупаў Англіі і Валіі, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам "Ad limina". Падзея мае асаблівае значэнне ў сувязі з апостальскім падарожжам, якое Бенедыкт XVI мае зрабіць у Вялікабрытанію ў сёлятнім верасні. Касцёл тут складаецца з 17 дыяцэзій і 5 арцыдыяцэзій. Каталікоў крыху больш за 5 млн. чалавек - або 8, 9% насельніцтва. Групу біскупаў, выслуханых сёння раніцай Папам , узначаліў арцыбіскуп Вэстмінстэру монсеньор Вінцэнт Джэрард Ніколс, прэзідэнт Біскупства Англіі і Валіі. Пасля візіту да Папы ён адзначыў для нашага радыё Ватыкана:
"Нядаўнія даследаванні паказалі павелічэнне кансалідацыі каталіцкай супольнасці; жыццё ў веры значна больш інтэнсіўнае ў вялікіх гарадах, чым у сельскіх раёнах краіны, дзе паказчыкі памяньшаюцца, а святары старэюць ды маюцца іншыя сур'ёзныя цяжкасці. Y параўнанні з астатняй часткай насельніцтва, католікі з'яўляюцца значна больш прыхільныя справе сацыяльнай справядлівасці і міласэрднасці. І гэта абнадзейвае нас, таму што з'яўляецца канкрэтным выразам сацыяльнага навучання Царквы і дэманструе, што,акрамя цяжкасцяў, у нас таксама ёсць шэраг паспяховых здзяйсненняў»- дадаў монсіньёр Нікалс.
«Я павінен сказаць,-працягваў ён,- што многія з мігрантскіх суполак прынеслі новае жыццё і энергію англійскаму каталіцтву. Ёсць нямала праблем з гэтымі нацыянальнымі групамі, якія хочуць захаваць сваю самабытнасць і набажэнствы. Але ў большасці выпадкаў сітуацыя вырашаецца дастаткова добра, і мы знаходзім баланс паміж іх інтэграцыяй у адзіную літургічную і сацыяльную супольнасць, прызнаючы, аднак, неабходнасць глыбокай павагі да духоўных практыкаў вернікаў, якія імкнуцца выказаць сваю веру на сваёй роднай мове.
Брытанскае грамадства, бадай,самае складанае па складзе, - заўважыў арцыбіскуп далей.- Ключавыя грамадзянскія інстытуцыі, універсітэты і часта дзяржаўныя структуры ў сваёй заканадаўчай працы прывыклі надаваць асаблівую ўвагу амаль выключна фактычнай інфармацыі, не дбаючы пра выхаванне агульнага пачуцця народа, сумеснага думання. Я лічу, што ў краіне стаецца ўсё меньш трывалых каштоўнасцяў, пунктаў адліку ў праектах такога тыпу грамадства згоды, якое мы хочам , якое чакае давання рэальных мэтаў дзяржаве. І гэта неабходна вырошчваць, будаваць - праз падтрыманне асобы. Рэлігійная вера дапамагае нам жыць у адкрытасці на трансцэндэнтнасць і поўнае ўсьведамленьне таго, што мы не ўсё ведаем, і што не можна трымаць усё пад кантролем. Як супольнасць Касцёла, мы стараемся адыгрываць сваю паўнавартасную ролю ў грамадскай дыскусіі па хвалюючых пытаннях. Даводзіцца ўступаць у дыскусію з рацыянальнай аргумэнтацыяй, а не верай. У выпадку-прывяду прыклад - цяперашняй дыскусіі ў грамадстве аб дапамозе людзям, схільным да самагубства. Мы разумеем, што павінны працаваць на розных узроўнях,»- сцвердзіў арцыбіскуп Вэстмінстэру монсеньор Вінцэнт Джэрард Ніколс, прэзідэнт Біскупства Англіі і Валіі.









All the contents on this site are copyrighted ©.