Завяршэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціян у рымскай Базыліцы Святога Паўла па-за
Мурамі
25-га студзеня ў дзень навернення Святога Апостала Паўла згодна з традыцыяй закончыліся
рымскія святкаванні гэтага Тыдня. Экуменічнаму набажэнсту ў Базыліцы Святога Паўла
па-за Мурамі з прадстаўнікамі розных царкоўных супольнасцей Вечнага Гораду старшынстваваў
Папа Бэнэдыкта 16. У казанні Святы Айцец спаслаўся да постаці Апостала народаў,
які з пераследавальніка Царквы стаў ахвяраю пераследаванняў аж па мучаніцтва з огляду
на Евангеллле. Зменьлівасць долі Святога Паўла з”яўляецца вынікам сустрэчы з уваскрослым
Хрыстусам. Падобны вопыт быў удзелам таксама многіх вернікаў на працягу стагоддзяў.
“Гэтае сведчанне сустракае, аднак, перашкоды,- сказаў Папа далей ў сваім казанні,-
не толькі ў выглядзе нявер”я, але таксама падзелаў сярод хрысціян. Усвядомілі гэта
сто гадоў таму назад удзельнікі канфэрэнцыі ў Эдынбургу, якая прызнаецца пачатакам
экуменічнага руху. “З перспетывы
стагоддзя, якое прайшло ад падзеі ў Эдынбургу, намер гэтых адважных пачынальнікаў
адзінства надалей важны. У свеце намечаным рэлігійнаю абыякавасцю ці проста варожасцю
да хрысціянскае веры, мы маем патрэбу ў новай інтэнсіўнай евангелізацыі не толькі
сярод народаў, якія ніколі не пазнаёміліся з Евангеллем, але таксама і там, дзе хрысціянства
было распаўсюджана і з”яўляецца часткай гісторыі. У дарозе да поўнага адзінства мы
пакліканы даць супольнае сведчанне адносна што-раз больш складаных выклікаў нашых
часоў: менавіта, секулярызацыі і абыякавасці, рэлятывізму і гедэнізму, далікатным
этычным пытанням, якія тычацца пачатку і канца жыцця, абмежаванасці навукаў і тэхналогій,
ці дыялогу з іншымі рэлігійнымі традыцыямі. Чарговая ніва супольнага сведчання гэта:
ахова стварэння, , падтрымліванне супольнага дабра і міру, абарона чалавечае асобы,
барацьба з сучаснымі тыпамі галечы, ажно такімі, як голад, розныя недахопы, непісменнасць
і няроўнае размеркаванне даброў”. Бэнэдыкт 16 адзначыў, што да дзейнасці ў карысць
адзінства пакліканы ўсе хрысціяне. Яны не могуць забывацца, што гэта перш за ўсё
Божая праца. У часе візіту Папы у Базыліку Святога Паўла па-за Мурамі быў прадстаўлена
“Кодэк Паўлі” манументальная праца, якая ўвечкавечвае заканчэнне Году Апостала Народаў.
Багата аздобленая кніга змяшчае ў сябе, між іншым, экуменічнае сведчанне вядомых
знакамітасцяў, такіх як праваслаўныя патрыярхі Барталамей ці Кірыл, або духоўны кіраўнік
англіканаў арцыбіскуп Рован Уільямс.