2010-01-25 13:16:42

Багародзічная малітва "Анёл Панскі" ў нядзелю 24-га студзеня



А паўдні гэтага дня Святы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыбылі на Плошчу Святога Пятра, на гэтай марыйнай малітве. У сваёй прамове да іх Папа гаварыў аб адзінстве Касцёла. Бэнэдыкт 16 спаслаўся да арганічнага бачання супольнасці веруючых паводле Святога Паўла. Апостал Народаў паказвае Касцёл як адно цела, якой галавою ёсць Хрыстос. Такім чынам ён намагаецца выказаць ідэю адзінства ў разнастайнасці дароў. Дзякуючы адзінству Касцёл у Хрысце і Сьвятым Духу адзін і святы, значыць становіць унутранае адзінства, якое выходзіць за рамкі чалавечае здольнасці і яе дапаўняе.
RealAudioMP3
“Хачу падкрэсліць гэты аспект у сувязі з Тыднем малітваў за адзінства хрысціян, які закончыцца ў панядзелак 25-га студзеня, ў свята Навернення Апостала Паўла. Па традыцыі, вечарам гэтага дня, я адслужу ў Базыліцы Святога Паўла за Мурамі, Вячэрню з прадстаўнікамі іншых Касцёлаў і царкоўных супольнасцей, якія прысутныя ў Рыме. Мы будзем прасіць Бога дару поўнага адзінства ўсіх вучняў Хрыста, і ў прыватнасці, ў адпаведнасці з тэмай сёлетняга Тыдня, мы пацвердзім нашу гатоўнасць быць сведкамі ўрыжаванага і ўваскрослага Пана. Сапраўды адзінства хрысціян робіць больш надзейным і паспяховым абвяшчанне Евангелля, што сцвердзіў ўжо сам Езус просячы Айца напярэдадні сваёй смерці: “Каб былі адно...каб свет паверыў”,- сказаў Папа.
Бэнэдыкт 16 таксама звярнуў увагу на постаць Святога Францішка Салскага,- літургічны ўспамін якога прыпадаў у нядзелю 24-га студзеня,- абвяшчальніка святасці даступнай для ўсіх, ды нябеснага заступніка журналістаў і каталіцкай прэсы. Яму Бэнэдыкт 16 даручыў пасланне на Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі, якое было апублікаванае ў суботу 23-га студзеня. На заканчэнне сустрэчы з вернікамі Папа прыпомніў постаць новага гішпаскага Бласлаўлёнага: Язэпа Самсо і Эліяса. Вынесенага да хвалы алтароў святара і мучаніка Бэнэдыкт 16 даручыў святарам і асабліва пробашчам як прыклад да наследавання.








All the contents on this site are copyrighted ©.