2010-01-23 11:20:53

Ватыкан: кардыналы аб сёлетнім фінансавым бюджэце



Нядаўна адбылася сустрэча кіраўнікоў установаў Рымскае Курыі. У ёй прыняў удзел Папа Бэнэдыкт 16.
А напярэдадні, 20-21 студзеня адбылося пасяджэнне Рады Кардыналаў адносна арганізацыйных і эканамічных праблем Апостальскай Сталіцы. Старшынстваваў на пасяджэнні Дзярсакратар Ватыкану кардынал Тарчызіё Бэртонэ. У часе сустрэчы быў абмеркаваны фінансавы баланс Апостальскай Сталіцы і Губэрнатарства Ватыканскае Дзяржавы на 2010-ы год. Як адзначаецца ў камунікаце, выдадзеным пасля пасяджэння, прадбачны баланс адлюстоўвае нейкае паляпшэнне фінансавай сітуацыі, нягледзячы на існуючыя цяжкасці. Сярод найбольшых расходаў пералічана, між іншым, месячная зарплата для 2.668-мі работнікаў Ватыкана, ўтрыманне Ватыканскага Радыё і іншых масс-мэдыяў, якіх дзейнасць належыць да місіі Апостальскай Сталіцы. Нягледзячы на прадбачаныя абмежаванні выдаткаў, ватыканскія сродкі масавай інфармацыі не будуць ім падвяргацца.








All the contents on this site are copyrighted ©.