2010-01-22 15:47:18

Папа прызначыў новага намесніка сакратара Папскай рады "Справядлівасць і мір» - жанчыну. Гэта - доктар паліталёгіі Фламінья Джованелі.


Спадарыня Джованелі нарадзілася ў Рыме ў 1948годзе, абараніла дысертацыю ў сталічным універсітэце «Веды» і Папскім Грыгарыянскім універсітэце, а таксама - ў бібліятэчнай справе ў навуковым аддзеле Апостальскай бібліятэкі Biblioteca Apostolica Vaticana. Працуе ў Кангрэгацыі "Справядлівасць і мір" з 1974 года. Валодае французскай, гішпанскай і ангельскай мовамі, акрамя роднай італьянскай. З'яўляецца экспертам па пытаннях палітыкі развіцця і працы Міжнароднай арганізацыі працы Савета Еўропы, Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскай эканамічнай камісіі ЭКАСАС Арганізацыі Аб'яднаных Нацый , вядзе функцыі каардынатара дзейнасці Папскай рады з Нацыянальнымі камісіямі Еўропы па пытаннях правасуддзя і COMECE (Камісія Канферэнцыі Біскупаў Еўрапейскай Супольнасці). З 2006 года з'яўляецца членам сумеснай рабочай групы паміж Касцёлам і Сусветнай Радай Цэркваў.
Як паведамляецца ў прынагодным камюніке Кангрэгацыі "Джюстыцыя эт Пакс", "...cпадарыня Джованелі - першая жанчына на кіруючай пасадзе ў Папскай Радзе "Справядлівасць і мір". Таксама на аналагічнай пасадзе ў Папскай Радзе па Справах Свецкіх ад 1966 па 1977 год працавала жанчына. Гэта была спадарыня Розмарі Гольдзі аўстралійскага паходжання. У цяперашни час манашка Разана Энрыка з ордэну святой Марыі-Дапаможніцы працуе намеснікам сакратара ў Кангрэгацыі для Інстытутаў Кансакраванага Жыцця і Таварыствў Апостальскага Жыцця.
Прызначэнне доктара Фламініі Джованелі пацвярджае вялікі давер з боку Касцёла і Святога Айца Бенедыкта 16-га да жанчын. Як указваў Папа Ян Павел 2, “неабходна забяспечыць больш шырокі і важны ўдзел жанчын у жыцці Касцёла і ў развіцці грамадства”, - зазначваецца ў Камюніке Папскай рады "Справядлівасць і мір"









All the contents on this site are copyrighted ©.