2010-01-21 12:45:45

Рым. Апублікаваны Дакумант па выніках Дзевятага пасяджэння сумеснай Камісіі па яўрэйска-каталіцкім дыялогу. Ён засяроджаны, перш за ўсё, на ўсебаковым клопаце аб навакольным асяроддзі


Сумеснае заангажаванне каталікоў і габрэяў у абарону стварэння, паводле Божага Запавету, перададзенага ў вучэнні Бібліі, было канчаткова пацверджана камісіяй . У заяве, спаслаўшыся на гістарычную падзею візіту Бенедыкта XVI у сінагогу Рыма,члены Камісіі падкрэслілі неабходнасць у тым, каб быў "прызнаны трансцэндэнтны аспект Стварэння," што сталася б базавым элементам “для забеспячэння ўстойлівага развіцця і прагрэсу чалавецтва ў памеры этычнай адказнасці”. У заяве ўдакладняецца, што цяперашні экалагічны крызіс з'яўляецца "прадуктам неўтаймаванай тэхналогічнай і матэрыяльнай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў". Не ўсё, што тэхналагічна магчыма, мае права на рэалізацыю з пункту гдеджання этыкі. Крызіс пацвярджае абмежаванасць чалавечых ведаў, прыродыпаўнамоцтваў навукі і небяспеку прэтэнзіі на абсалютнае скарыстанне навукі ў практыцы ."Адсутнасць разумення гэтага прыводзіць да разбуральных наступстваў для чалавецтва і навакольнага асяроддзя ". У адрозненне ад некаторых экалагічных рухаў, дакумант Камісіі мае сцверджнне, што Бог ставіць чалавека на вяршыню створанага свету з даверам павагі да ўсяго стварэння, заангажаванасці ў салідарнасць ў адносінах да бедных і слабых. Нарэшце, Камісія настойліва заклікае дзяржавы планеты дзейнічаць у цесным супрацоўніцтве з рэлігійнымі лідарамі, каб садзейнічаць "сапраўды этычнай экалогіі. Прычым, неабходнаю умовай для захавання экалогіі з’яўляецца дасягненне міра ў свеце".









All the contents on this site are copyrighted ©.