2010-01-21 12:46:21

Каталікі і праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень ў адзін дзень



Вялікдзень для праваслаўных і заходніх хрысціянаў наступіць сёлета ў адзін дзень - 4 красавіка. Супадзеньне пасхаліі ў розных хрысьціянскіх канфэсіяў адбываецца раз у некалькі гадоў.
Два гады таму, у 2007-м, праваслаўныя й каталікі таксама адзначалі Вялікдзень у адзін дзень, 8 красавіка. Да гэтага сьвяты супалі ў 2004-м, а яшчэ раней - у 2001 годзе. У наступным годзе, у адпаведнасці з календарамі, усходнія й заходнія хрысьціяне таксама адзначаць Вялікдзень разам, затым пасхаліі супадуць ў 2014-м і 2017-м гадах.
Папа Рымскі Ян Павал II прапанаваў у свой час, каб пачынаючы зь першага году трэцяга тысячагодзьдзя, адзначаць усім хрысьціянам Вялікдзень адначасова, аднак гэтая ідэя не атрымала свайго разьвіцьця. Раней, у 1965 годзе, з такой жа ініцыятывай выступіў II Ватыканскі Сабор, які прапанаваў хрысьціянам сьвяткаваць сваё галоўнае сьвята ў другую нядзелю красавіка.
Адрозненьне ў пасхаліях зьвязанае з розніцай ў вылічэньні дня вясновага раўнадзенства ў Юліянскім і Грыгарыянскім календарах, па якіх жыве вялікая частка ўсходніх і заходніх хрысьціянаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.