"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Папа"- працяг
Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі
і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. Аўтар
гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай
эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя
меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля.
Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты
наcтаўнік””, дзе аўтар разважае над сэнсам цудаў, зьдзейсьненых Езусам, апісаных
у Эвангельлі ад Марка.
Эвангеліста Лука словы Езуса аб упадабленьні да Бога
ў любові да ворагаў і ў дараваньні, назваў нябеснага айца міласэрдным, гэта значыць
айцец, які спачувае чалавечаму няшчасьцю і чалавечай слабасьці. Такое яўленьне Бога
адпавядала прынцыпам аўтара трэцьцяга Эвангельля, які старанна працытаваў старажытны
сьпеў, які апяваў гэтую ўласьцівасьць Божую, у кнізе суцяшэньняў з трэцьцяй кнігі
прарока Ісайі. Такім чынам, ён апісаў Бога больш у старазапаветным духу, Матэй жа
прывёў логію аб дасканаласьці айца, глыбока веруючы, што вобраз Айца яўляе Месія
Сын Божы. Таму належыць сьледваць за Ім, і даражыць ім больш, чымсьці сваімі бліжнімі
і самім сабою, бо толькі ў тым выпадку можна выканаць прыказаньне любові да ўсіх,
нават да ворагаў. Роля цудаў у Эвангельлі ад Марка. У Эвангельлі ад
сьвятога Марка зьмешчана найбольшая колькасьць паведамленьняў аб цудах Езуса. Вось
яны, пералічаныя ў той пасьлядоўнасьці, у якой прыводзіць іх эвангеліста: ацаленьне
апанаванага нячыстым духам, ацаленьні многіх хворых вечарам у Галілеі, ачышчэньне
пракажонага, ацаленьне раслабленага, якому Езус адпусьціў грахі яго, ацаленьне сухарукага,
ацаленьне мноства хворых і нячыстых, заспакаеньне буры, ацаленьне апанаванага нячыстым
духам з краіны Гадарынскай, ацаленьне ад крывацечы, уваскрашэньне дачкі Аіра, ацаленьне
некалькіх хворых у Назарэце, выгнаньне многіх бесаў і ацаленьне хворых вучнямі Хрыста,
першае памнажэньне хлябоў, хаждзеньне па водах, ацаленьне хворых у Генісарэце, ацаленьні
дачкі сірафінікіянкі, ацаленьні глухога і нямога, другое цудоўнае памнажэньне хлябоў,
ацаленьне сьляпога ў Бэтсаідзе, ацаленьне беснаватага юнака, ацаленьне сьляпога каля
Іерыхона. Гэты сьпіс пералічае звышнатуральныя дзеяньні Езуса. Толькі двойчы
гаворыцца аб звышнатуральных дзеяньнях, зьдзейсьненых іншымі асобамі, а менавіта-
пасланьнікамі Езуса - вучнямі і кімсьці, хто тварыў знакі, але не хадзіў з Езусам.
Калі ўсе гэтыя апавяданьні аб΄яднаць з абагульненьням, узгадваючымі аб цудах Езуса,
дык сама па сабе напрошваецца выснова аб тым, што агульнай мэтай Другога Эвангельля
зьяўляецца Выява Настаўніка з Назарэта як творцы вялікіх спраў. Абагульненыя ўзгадваньні
аб цудах зьмешчаны на некаторай адлегласьці і зьяўляюцца як бы прадказаньнем ці высновай
апавяданьня аб асобных звышнатуральных дзеяньнях Езуса. На падставе гэтага можна
меркаваць аб кампазіцыйных прынцыпах другога эвангельля. Некаторыя даследчыкі
лічаць, што Эвагеліст Марк аб΄яднаў цуды і пакуты Хрыста ў пяці зборах апавяданьняў
аб звышнатуральных падзеях. Гэта заўвага справядлівая і сьцьверджае аб тым, што
Марк выкарыстаў паведамленьні аб цудах для таго, каб узьняць тэму месіянскай таямніцы,
даказвае ўладу Езуса і адкрыцьця таямніцаў Валадарства Божага. Такім чынам, можна
сказаць, што ў другога эвангеліста “яны знаходзяцца на службе хрысталогіі”.
Аднак напрошваецца пытаньне аб тым, чаму Марк для зазначэньня на тое, кім зьяўляецца
Езус і яго служэньне, выкарыстаў менавіта апавяданьні аб цудах.? Адказ на гэтае пытаньне
дае аналіз трох кароткіх абагульненых узгадваньняў Марка аб цудах Езуса і яго першага
больш распаўсюджанага апавяданьня аб зьдзейсьненым Езусам цудзе. Абагульненыя
паведамленьні аб цудах Езуса знаходзяцца ў першай, трэццьяй і шостай главах Эвангельля
ад Марка.
Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты
і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай
наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай
кнігі.