Агульная Аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 20-га студзеня
Адбылася яна ў залі імя Папы Паўла 6-га. Прыбыло на яе многа паломінікаў і вернікаў
з кожнага кутку свету. “Мы ўшаноўваем
Тыдзень Малітваў за Адзінства Хрысціян. Яго лозунгам сёлета ёсць словы з Евангельля
паводле Апостала Лукі: “Вы -сведкі гэтага”. Гэтага году тэксты да разважанняў на
час Тыдня Малітваў, падрыхтавала Экуменічная група вернікаў з Шатландыі. У Эдынбургу
ў 1910-м годзе адбы-лася Сусветная канферэнцыя місійных пратэстанціх рухаў, якая дала
штуршок далейшым экуменічным ініцыятывам: між іншым, супольным малітвам, набажэнствам,
абменам дасведчаннямі, супольным экуменічным пошукам. З апошняга часу,- сказаў
далей ў часе сённяшняе аўдыенцыі Святы Айцец,- варта ўспомніць сустрэчу ў кастрычніку,
летась, з прадстаўнікамі Праваслаўных Цэркваў на Кіпры на тэму ролі Біскупа Рыму ў
перыядзе еднасці Касцёла ў першым тысячагоддзі хрысціянства, ды падобныя сустрэчы
з Каптыйскім, Эфіёпскім, Сірыйскім і Армянскім Касцёламі. У Экуменічныя
ініцыятывы ўпісваюцца знамянальныя тэалагічныя дыскусіі і сустрэчы з прадстаўнікамі
Англіканскай Супольнасці, Сусветнай Рады Мэтадыстаў, з Лютэранскім Касцёлам, сустрэча
ў Рыме з Арцыбіскупам Кантэнбэры Рувэнам Вільямсам. Хай ажыўлены экумэнічны дыялог,-
сказаў на заканчэнне Бэнэдыкт 16,- падтрыманы нашай малітвай, вядзе Касцёл да поўнага
адзінства ў Трэцім тысячагоддзі хрысціянства”.
На заканчэньне
аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары,
надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.