2010-01-19 14:27:39

Кардынал Вальтэр Каспэр аб візіце Папы у рымскую Сінагогу



Станоўча ацаніў нядзельны візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў рымскую Сінагогу старшыня Папскае Рады да спраў Падтрымлівання Адзінства Хрысціян кардынал Каспэр, які таксама кіруе камісіяй да спраў Рэлігійных Адносін з Юдаізмам. На ягоную думку гэты візіт быў ясным знакам аб сумесным сведчанні вартасцяў католікамі і габрэямі.
“Думаю, што гэты візіт з”яўляецца ўмацаваннем нашага дыялогу, паколькі абодва бакі пацвердзілі, што хочуць ісці ўперад у дыялогу, які разумеецца не толькі ў акадэмічны спосаб, але і ў агульных каштоўнасцях,- сказаў Ватыканскаму Радыё кардынал Каспэр. Вельмі важным было тое, што Святы Айцец сказаў на тэму Дзесяці Прыказанняў. Гэта наша супольная спадчына, але і спадчына ўсяго чалавечцтва. Мы павінны затым сведчыць аб гэтых вартасцях, выяўленых у Дэкалогу, таму што гэтага патрабуе сучасны свет. Візіт Папы прайшоў вельмі добра. Самазразумела, існуюць адрозненні паміж габрэямі і католікамі, існуюць спэцыфічныя праблемы, але цяпер мы пабудавалі давер і прыязнь так, што можам ісці наперад, таму што гэты дыялог з”яўляецца важнай прыкметай таго, што нават пасля працяглага перыяду варожасці і непаразуменняў, можам пачаць нанава, дзякуючы Божай Ласцы”,- сказаў кардынал Вальтэр Каспэр.








All the contents on this site are copyrighted ©.