У Турцыі 18 сьнежня вызвалены з турмы Мэхмэт Алі Агджа, які ў 1981 годзе зрабіў
замах на папу рымскага Яна Паўла ІІ. 52-гадовы былы чалец ультраправай турэцкай
групоўкі "Шэрыя ваўкі" правёў у зьняволеньні амаль 30 гадоў. На мінулым тыдні Агджа
заявіў што пасьля свайго вызваленьня адкажа на ўсё пытаньні пра замах на папу. Раней
ён неаднаразова мяняў свае паказаньні – адразу пасьля затрыманьня заявіў, што дзейнічаў
адзін, потым абвінаваціў у арганізацыі замаху агентаў баўгаскіх спэцслужбаў, якія
нібыта дзейнічалі на заданьне Масквы, а потым адмовіўся і ад гэтых паказаньняў.