2010-01-19 14:30:36

Беларусы сталі часьцей жаніцца і радзей разводзіцца


Больш за 75 тыс. шлюбаў было зарэгістравана ў Беларусі ад студзеня да лістападу 2009 году. У параўнаньні зь 2008 годам іх колькасьць павялічылася на 600 шлюбаў альбо амаль на 2%, паведамляе Белстат.
Колькасьць разводаў зьменшылася на 4,7%: з амаль 33 тыс. у 2008 годзе да 31 тыс. летась.
У мінулым годзе беларусы ўсталявалі рэкорд па ўсынаўленьні дзяцей. Ажно 582 дзяцей-сіротаў знайшлі новыя сем’і. Паводле Нацыянальнага цэнтру ўсынаўленьня, гэта самы высокі паказьнік за 12 гадоў працы цэнтру.








All the contents on this site are copyrighted ©.