2010-01-18 14:10:20

Паведамленне


У аўторак 19-га студзеня, хрысціяне ўсходняе традыцыі, ў нас на Беларусі галоўным чынам праваслаўныя, ўшаноўваць Свята Богазьяўлення.
З гэтае нагоды з капліцы Ватыканскага Радыё будуць перадавацца дзьве Літургіі ўсходняга абраду.
А гадзіне 9.15 паводле беларускага часу, будзе высылацца Літургія ў візантыйска-ўкраінскім абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хваля 31-го і 25-ці метраў, яктаксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў
Затое а гадзіне 11.30 мінскага часу будзе перадавацца Літургія ў візантыйска-славянскім абрадзе з казаннем па-расейску.
Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях 25-ці, 19-ці і 17-ці метраў, яктаксама на сярэдняй хвалі 1.611 кілагерцаў.
Жадаем добрага прыёму.








All the contents on this site are copyrighted ©.