2010-01-16 11:25:22

Яўрэйскія асяроддзі аб візіце Папы Бэнэдыкта 16 ў Рымскую Сінагогу


Візіт Святога Айца ў Рымску Сінагогу 17-га студзеня ўзбуджае вялікія хваляванні. Стаў нават прычынаю спрэчак паміж галоўным Рабінам Італіі, Рыкардам Ды Сэні і старшыннём італьянскага Равінскага Савету, Джусэпэ Ларасам. Гэты апошні, ганаровы Рабін Мілана, лічыць, што “за цяперашняга пантыфікату паслабелі брацкія адносіны” паміж габрэямі і католікамі. Доказам гэтага, між іншым, абвяшчэнне гераічнасці цнотаў Папы Пія ХІІ. Па гэтай прычыне рабін Ларас не ўхваляе запрашэнне Бэнэдыкта 16 у Сінагогу. На гэтыя словы галоўны Рабін Рыму заявіў, што “толькі будучыня пакажа, хто праў”
Між тым старшыня Гэбрэйскай супольнасці Рыму, Рыкардо Пачыфічы, ў інтэрв”ю Ватыканскаму Радыё выказаў надзею, што візіт будзе не толькі гістарычны, але будзе канкрэтным крокам у імкненні да пашаны рэлігійнае свабоды кожнага чалавека.
“Гэта будзе гістарычны візіт менавіта з прычыны працэсу прымірэння, не столькі паміж нашымі супольнасцямі, што паасобнымі людзьмі,- сказаў Рабін Пачыфічы. На працягу гадоў многа было тут зроблена. Ляжыць на нас абавязак працягваць гэты шлях, гледзячы на мінулае, не ў духу помсты, але ў духу спробы перадаць нашым дзецям лепшы свет. Гаворка ідзе аб разуменні таго, як рэлігія можа працаваць не для таго, каб пераканаць адзін аднаго, але каб адкрыць, як мы можам працаваць разам на карысць нашых грамадстваў, а ў іх для дабра няверуючых людзей ці тых, што вызнаюць іншую веру. Такім чынам мы запрасілі у Сінагогу прадстаўнікоў памяркоўнага ісламу. Мы спадзяемся, што гэты момант дыялогу і канфрантацыі ў нашай разнастайнасці прычыніцца да ўкаранення рэлігійнае свабоды, ў прыватнасці ў тых месцах, дзе яе няма, дзе пабудаваць Касцёл ці Сінагогу абазначае смерць”.
Прэзідэнт Рымскай Габрэйскай абшчыны заявіў, што важным сімвалітчным момантам візіту будзе ўкапанне Бэнэдыктам 16 аліўкавага дрэва ў садзе, які акружае Сінагогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.