2010-01-16 11:25:01

Ватыкан. Касцёл рыхтуецца да Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, які па традыцыі будзе праходзіць з 18 па 25 студзеня. Сёлятняя тэма- «Вы — таму сведкі » (Уваскрасенню) (Лк 24, 48)


Выбар тэмы - словы ўваскрослага Хрыста «Вы — сведкі гэтага» і падрыхтоўка разважанняў для Тыдня былі давераны хрысціянам Шатландыі, бо сёлета адзначаецца 100-годдзе Сусветнай місійнай канферэнцыі ў Эдынбургу. У ёй прымалі ўдзел пратэстанцкія місіянеры з усяго свету, якія, не звяртаючы ўвагі на падзелы сваіх канфесій, здолелі напачатку 20 стагоддзя скаардынаваць сваю евангелізатарскую дзейнасць. Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў у 2010 году прысвечаны менавіта гэтай падзеі. Ад яе распачаўся сусветны экуменічны рух. Тэма ж «Вы — сведкі гэтага». павінна ажывіць экуменічную дзейнасць у нацыянальных Касцёлах і канкрэтных суполках хрысціян усіх канфесіёй, каб ажывіць імкненне да адбудовы хрысціянскага адзінства .
«Менавіта місіянеры былі піянерамі экуменізму,- чытаем ва ўводзінах да тэмы, падрыхтаваных шатландскімі арганізатарамі Тыдня.- Сумесная малітва за адзінства хрысціянаў у 2010 годзе мае прынесці згоду,ажыўленне місійнага духу і ў дапаможа вызнаўцам Хрыста аднавіць волю адзінства, якою кіраваліся місіянеры сто гадоў таму.» Накіроўвае экуменічную дзейнасць і арганізацыю Тыдня ад 1968 года Экуменічная Рада Цэркваў і Папскагя рада па адзінстве хрысціянаў. Па традыцыі матэрыялы уключаюць цытаты са Святога Пісання, разважанні на кожны дзень Тыдня, тэкст экуменічнага набажэнства, а таксама тлумачэнне самой тэмы і кароткую прэзентацыю хрысціянства Шатландыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.