2010-01-15 14:03:07

"Хрысціянска-яўрэйскі дыялог служыць супольнаму сведчанню",- сказаў кардынал Вальтэр Каспэр перад візітам Папы Бэнэдыкта 16 ў Рымскую Сінагогу


Візіт прыпадае ў дзень, прысвечаны ў Італіі і ў многіх іншых краінах хрысціянска-яўрэйскаму дыялогу. Яго святкавыанні 17-га студзеня ў Італіі ад некалькіх гадоў засяроджваюцца на Дэкалогу. Сёлетння тэма - гэта запавет: “Памятай дзень суботні, каб сьвяткаваць яго”.
Нядаўна кардынал Каспэр, які ёсць у Ватыкане адказны за адносіны з габрэямі, сустрэўся з журналістамі ў сувязі з візітам Святога Айца ў Сінагогу, які адбудзецца ў гэтую нядзелю. “Каталіцка-яўрэйскі дыялог набывае новы характар. Цяпер настаўлены не столькі на абмеркаванне мінулых фактаў і падзяляючых нас розніц, колькі на супрацоўніцтва і супольнае сведчанне, заснаванае на тым, што нас аб”ядноўвае”-, сказаў кардынал Каспэр. “Спадзяюся, што візіт Папы у Рымскую Сінагогу будзе прыкметай прагрэсіўнага дыялогу,- звярнуўся ён да журналістаў. У часе візіту не будзем зьвяртаць больш ўвагі на тое, што нас дзеліць. Кожны ведае, якія асноўныя адрозненні паміж юдаізмам і хрысьціянстам ды што існуюць канкрэтныя праблемы. Мы намерваемся гаварыць аб тым, што супольнае, а гэтага шмат. Мы падзяляем веру ў адзінага Бога, а гэта ў зсэкулярызаваным свеце важна, каб даваць сведчанне аб адзіным Богу. Неабходнасці святкаваць згодна з Дэкалогам Яго імя і зберагаць шабату,- значыць мець час для Бога. Мы таксама можам даць супольнае сведчанне па іншых прыказаннях: аб ахове жыцця, сям”і, сацыяльнай справядлівасці, міру. Гэта новы напрамак у нашых адносінах. Перш шмат гаварылася аб мінулым, таксама і аб Галакосце. Затым мы перайшлі да актуальных праблем сучаснага грамадства, задумваючыся, што мы можам зрабіць добрага ў агульнай аснове”.








All the contents on this site are copyrighted ©.