2010-01-15 14:02:27

Архіяпіскап Іларыён: першаснае значэнне мае змест сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага, а не яе дата


Кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату архіепіскап Валакаламскі Іларыён падкрэсліў, што важнай з’яўляецца не дата сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а яе змест. Іерарх Праваслаўнай Царквы адзначыў, што змест гэтай сустрэчы будзе залежаць найперш ад сітуацыі ў Заходняй Украіне.
Як паведамляе «Благовест-инфо», гаворачы аб іншых аспектах праваслаўна-каталіцкага ўзаемадзеяння, архіепіскап Іларыён паінфармаваў, што ў сярэдзіне мая 2010 г. здзейсніць візіт у Рым, дзе сустрэнецца з іерархамі Касцёла. У верасні дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы плануе прыняць удзел у пасяджэнні Змешанай міжнароднай камісіі па справах тэалагічнага дыялога паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, падчас якога працягнецца абмеркаванне ролі Рымскага Папы ў жыцці Касцёла І тысячагоддзя.
Па словах іерарха, у Маскоўскім Патрыярхаце створана спецыяльная працоўная група, якая займаецца вывучэннем гэтай тэмы, каб зрабіць свае папраўкі да выніковага дакумента пасяджэння Камісіі. «Мы будзем і далей развіваць адносіны з Рыма-каталіцкім Касцёлам», — дадаў архіепіскап Іларыён.








All the contents on this site are copyrighted ©.